Не ўкрадзі…

Напэўна, забыла гэту ісціну прадавец аднаго з вясковых магазінаў райпо, якая прысвоіла дзённую выручку (1896 рублёў). Раённы аддзел Следчага камітэта па даным факце ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса. Частка ўкрадзенага вернута.
Перадапошні дзень лета жыхарка Крывошына адзначыла крадзяжом. Пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў у доме аднавяскоўца яна ўкрала ў аднаго з гасцей 200 рублёў. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку раскрылі крадзеж па гарачых слядах.
Дарэчы, сярод украдзенага ў апошні час – конныя граблі, мабільны тэлефон і іншае.

Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *