Пусціце сою ў севазварот

Кармавая база жывёлагадоўлі фарміруецца за кошт розных крыніц, адной з галоўных з’яўляецца прамысловая кормавытворчасць: камбікармы, бялкова-вітамінна-мінеральныя дабаўкі, прэміксы, мінеральныя кармавыя дабаўкі і інш.
У кармавой індустрыі вобласці ёсць патрэбнасць у імпарце, бо многія кампаненты, якія патрабуюцца для вытворчасці камбікармоў, імпартнага паходжання. У прыватнасці, закупляюцца лізін, вітаміны, амінакіслоты і розныя мікраэлементныя комплексы.

Удзельная вага імпартнага складніка у затратах на вытворчасць прадукцыі за 2017 год на прадпрыемствах камбікормавай прамысловасці склала ад 20,1 працэнта на ААТ «Баранавічхлебапрадукт», да 24,1 працэнта на ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод»; за студзень-чэрвень гэтага года – ад 14,1 працэнта («Бара-навічхлебапрадукт») да 30,8 працэнта («Бярозаўскі камбікормавы  завод»).
Сёння вытворчасць малака і мяса немагчыма без выкарыстання бялковай сыравіны. Пры гэтым прадпрыемствы камбікормавай прамысловасці недастаткова (менш за 1 працэнт, пры магчымасці ўводу да 25 працэнтаў) выкарыстоўваюць пры вытворчасці камбікармоў такія зернебабовыя культуры як лубін, гарох і соя, якія з’яўляюцца таннай крыніцай расліннага бялку.
Напрыклад, соя багатая на раслінны бялок. Пры гэтым вырошчваннем бабоў соі займаюцца толькі асобныя гаспадаркі вобласці.
У ААТ «Парахонскае» Пінскага раёна пасяўная плошча бабоў соі ў 2017 годзе склала 800 гектараў. Частка атрыманых бабоў выкарыстана на корм сельскагаспадарчай жывёлы, высеяна пад ураджай 2018 года, рэалізавана. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 239 працэнтаў, рэнтабельнасць продажу – 70,5 працэнта. Красамоўны паказчык.
Пытанне імпартазамяшчэння пры вытворчасці камбікармоў разгледжана на калегіі КДК Брэсцкай вобласці. Па выніках яе камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама ў мэтах імпартазамяшчэння бялковай сыравіны прапанавана разгледзець магчымасць павелічэння ў 2019 годзе ў структуры пасяўных плошчаў сельгасарганізацый вобласці долі зернебабовых і алейных культур і павелічэння аб’ёмаў іх пастаўкі прадпрыемствам камбікормавай прамысловасці.
КДК Брэсцкай вобласці.

Фота з сайта http://abakan.medsno.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *