«Вінаваты» трайчасты нерв

Неўралгія трайчастага нерва – гэта сцісканне, раздражненне або запаленне трайчастага нерва. Хвароба выклікае востры боль у твары. Трайчасты нерв – пяты з дванаццаці пар чэрапна-мазгавых нерваў. Адзін трайчасны нерв знаходзіцца з левага боку твару, другі – з правага. Яны забяспечваюць адчувальнасць вачэй, павек, ілба, шчок, ноздраў і губ.
Першы зварот даволі часта бывае не да неўролага, а да стаматолага. Гэта звязана з тым, што зона распаўсюджвання болю знаходзіцца не толькі на твары, але і ў поласці рота. Бывае, што на паражоным баку памылкова выдаляюць здаровыя зубы.
Нягледзячы на тое, што захворванне вядома даўно, да гэтага часу няма адзінага меркавання наконт прычын яго ўзнікнення.

Прычыны  захворвання
●Сцісканне трайчастага нерва звілістымі сасудамі або пухлінай;
●рассеяны склероз;
●менінгіт;
●захворванне прыдатачных пазух носа;
●парушэнне прыкусу;
●анеўрызмы сасудаў;
●герпес, які паражае гангліі трайчастага нерва;
●пераахаладжэнне, траўмы, удары, наступствы страсенняў;
●вірусная інфекцыя, прастуда, бактэрыяльная інфекцыя горла і верхніх дыхальных шляхоў.

Да сціскання нерва прыводзяць:
кровазліццё (інсульт);
расшырэнне і скрыўленне ходу сасудаў (атэрасклероз, анеўрызмы);
траўмы твару і галавы;
паталогія зубасківічнай сістэмы;
новаўтварэнні і інш.
Сімптомы

Неўралгія трайчастага нерва можа ўзнікаць як сама па сабе, так і быць ускладненнем якога-небудзь захворвання. Пачатак болевай атакі могуць справакаваць лёгкае дакрананне да скуры твару, умыванне, галенне, чыстка зубоў, удар па носе, макіяж, усмешка, размова, жаванне і нават лёгкі подых ветру. Часам болевыя прыступы ідуць адзін за адным з інтэрвалам у некалькі хвілін.
Часцей за ўсё гэта хвароба ўзнікае ў пажылых людзей з парушэннем абмену рэчываў або сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.
Галоўны сімптом хваробы – моцны нясцерпны боль у твары. Звычайна ён узнікае ў вобласці верхняй або ніжняй сківіцы. Чалавек думае, што ў яго праблемы з зубамі. Аднак пасля лячэння зубоў боль не праходзіць. Ён узмацняецца падчас ежы, размовы, пасля пераахаладжэння.
Колючы боль, падобны на ўдар токам, пачынаецца з дакранання да пэўнага ўчастка твару. Балючыя адчуванні лакалізуюцца ў ніжняй частцы твару, радзей – вакол носа або вачэй. Адных прыступы болю непакояць раз у дзень, іншых –  кожную гадзіну.
Іншыя сімптомы запалення трайчастага нерва: слёзатачывасць, павышанае слінавыдзяленне, аняменне ці павышаная адчувальнасць у вобласці губ, павекаў, носа, пачырваненне скуры твару, міжвольныя скарачэнні мышцаў твару.
З-за частых прыступаў болю ў чалавека развіваецца дэпрэсія, ён не можа нармальна харчавацца, худзее, у яго падае імунітэт. Пастаянны боль можа парушыць псіхіку, хворы пазбягае зносін.
Па-за прыступу магчыма парушэнне адчувальнасці твару як у бок яе страты, так і значнага ўзмацнення, якое лічыцца прадвеснікам болевай атакі.

Лячэнне
Сярод метадаў лячэння неўрал-
гіі трайчастага нерва прымяняюцца як кансерватыўныя мерапрыемствы, так і радыкальныя метады, у пры-ватнасці, хірургічнае ўмяшанне, а таксама малаінвазіўныя працэдуры.
Кансерватыўнае лячэнне заклю-
чаецца ў прызначэнні розных меды-
каментаў і фізіятэрапеўтычных метадах. Звычайна, медыкамен-тознае лячэнне бывае эфектыўным. Але па меры прагрэсавання захворвання лекавая тэрапія становіцца малаэфектыўнай ці ўвогуле перастае купіраваць прыступы болю. Акрамя таго, для любой медыкаментознай тэрапіі характэрна рызыка пабочных эфектаў. У такім выпадку ўрачы прымяняюць хірургічнае лячэнне.

Меры  прафілактыкі:

●неабходна своечасова лячыць зубы, гаймарыт, сінусіт, вострыя інфекцыі;
●ужываць больш свежых садавіны і агародніны для ўмацавання імунітэту;
●загартоўвацца;
●пазбягаць скразнякоў, пера-ахаладжэння, стрэсаў, траўмаў, інтаксікацыі;
●займацца спортам – плаваннем, танцамі, бегам;
●абмежаваць ужыванне алкаголю, не курыць.

Лячэбная гімнастыка
Перад выкананнем гімнастычных практыкаванняў пракансультуйцеся з урачом. Рабіце практыкаванні перад люстэркам, каб кантраляваць працэс. Уключыце ў гімнастыку наступныя практыкаванні:
1.Выконвайце на працягу 2 мінут плаўныя кручэнні галавой спачатку па стрэлцы гадзінніка, потым супраць.
2.Пацягніце галаву і шыю да правага пляча, а затым да левага. Паўтарыце нахілы па 4 разы да кожнага пляча.
3.Расцягніце губы ва ўсмешцы, затым збярыце іх у «трубачку». Паўтарыце практыкаванне 6 разоў.
4.Надуйце шчокі і выдыхніце паветра праз вузкую шчыліну ў губах. Паўтарыце 4 разы.
5.Зрабіце «рыбку»: уцягніце шчокі і ўтрымлівайце іх у такім становішчы некалькі секунд. Паўтарыце 6 разоў.
6.Моцна заплюшчыце вочы, затым шырока раскрыйце іх, паўтарыце  6 разоў.

Галоўны сімптом хваробы – моцны нясцерпны боль у твары. Звычайна ён узнікае ў вобласці верхняй або ніжняй сківіцы. Чалавек думае, што ў яго праблемы з зубамі. Аднак пасля лячэння зубоў боль не праходзіць. Ён узмацняецца падчас ежы, размовы, пасля пераахаладжэння.

Дзіяна МАРЧЫК,
загадчыца неўралагічнага аддзялення райбальніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *