СВК «Ляхавіцкі». Залаты малочны колер

Аграрная дынастыя Вітко: старшыня Іван Вітко, намеснік старшыні СВК Аляксандр Вітко, галоўны аграном Аляксандр Шымкевіч (справа налева).

Зорным часам для высокаўдойнай рэкардсменкі з СВК «Ляхавіцкі» стала 28-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2018» : Лазурка адзначана дыплом ІІІ ступені па выніках рэспубліканскага конкурсу як лепшая племянная карова малочнай пароды. Яна дае ў сярэднім па 38 літраў малака ў дзень, і такая ў гаспадарцы далёка не адзіная. Нездарма па надоях СВК каторы год паказвае лепшы вынік у раёне. Сёлета за 10 месяцаў ад кожнай каровы тут надаілі 7334 кілаграмы малака. А вопытныя аператары Зоя Сяцько і Вольга Грыкель (МТФ «Комплекс») ужо маюць у заліку 7953 кілаграмы малака ад кожнай рагулі. Зусім крыху адстаюць ад калег Галіна Красоўская (МТФ «Русінавічы») і Таццяна Радомская (МТФ «Рачканы»).

Плюс у надоях, прывагах на адкорме – заслуга ў тым ліку і брыгадзіраў фермаў. Эдуард Шэпет – адзін з іх.
Выдатна працуе заатэхнічная служба гаспадаркі. Яе непасрэдны кіраўнік – намеснік старшыні па жывёлагадоўлі СВК «Ляхавіцкі» Уладзімір Ксёнжык – сапраўдны профі.
Добрыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі – вынік збалансаванага кармлення статка, клапатлівага догляду за ім, створаных належных умоў працы для жывёлаводаў.
Сур’ёзна падвяло сёлета надвор’е мясцовых хлебаробаў: ураджайнасць, канешне, зусім не тая, якую прывыклі атрымліваць і на якую разлічвалі. Што датычыць іншага, то, як заўсёды, урадзілі і бульба, і кукуруза. А яшчэ ў гаспадарцы традыцыйна высокая якасць нарыхтаваных кармоў.
На жніве стараліся ўсе: камбайнеры, вадзіцелі, работнікі зернетакоў. А 18-гадовы Арцём Войцік заняў трэцяе месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня.
Сярод галоўных аграномаў раёна, якія працуюць не менш года і забяспечылі атрыманне найбольшага выхаду зерня на адзін бала-гектар, пераможцам прызнаны галоўны аграном «Ляхавіцкага» Аляксандр Шымкевіч. Чым не нагода для гонару заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандру Вітко: яго ўнук, як, дарэчы, і сын Іван Вітко, які цяпер узначальвае СВК, прадаўжае слаўную аграрную дынастыю.
Галіна КАНЬКО.

Вадзіцель Арцём Войцік.

Аператар машыннага даення
Ірына Болтуць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *