У 2010 годзе ў Ляхавічах будуць эканоміць

Дзеля ўдасканалення дзейнасці прадпрыемства, аптымізацыі работы абсталявання, скарачэння затрат, у тым ліку па выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў, распрацаваны мерапрыемствы, якія КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” плануе ажыццявіць у 2010 годзе. У іх пералік увайшлі:
замена свяцільнікаў на лесвічных пляцоўках жылых дамоў на энергазберагальныя антывандальнага выканання (100 штук), што дазволіць зэканоміць 14300 кілават-гадзін электраэнергіі;
замена свяцільнікаў вонкавага асвятлення на энергазберагальныя (ў колькасці 60 шт.), што дазволіць зэканоміць 18000 кілават-гадзін электраэнергіі;
замена помпавага абсталявання на больш эканамічнае на кацельнях вёсак Жарабковічы, Мядзведзічы, Куршынавічы (па 1 шт.); па адной помпе на КНС вёсак Задвор’е, Крывошын; па адной глыбіннай помпе на свідравінах вёсак Русінавічы, Востраў, Крывошын, Ляхавічы, што дазволіць зэканоміць 110 тысяч кілават-гадзін электраэнергіі;
перакладка 3,5 кіламетра цеплатрас перадізаляванымі трубамі, што паспрыяе змяншэнню страт цеплавой энергіі (143 т.у.т.);
замена катлоў на больш эканамічныя на кацельнях вёскі Свяціца і Федзюкоўскай СШ (запланаваная эканомія – 127 т.у.т.).
Работа азначанага кшталту на прадпрыемстве праводзілася і летась. Былі заменены 117 свяцільнікаў на лесвічных пляцоўках жылых дамоў на энергазберагальныя, дзякуючы чаму зэканомлена 14500 кілават-гадзін электраэнергіі. На квартальнай кацельні г. Ляхавічы замест старога помпавага абсталявання ўстанавілі эканамічнае: сеткавую помпу магутнасцю 160 Квт замянілі на энергазберагальную магутнасцю 132 Квт. Праведзена і рэканструкцыя катла № 3, а на КНС вёскі Свяціца помпу магутнасцю 29 Квт – на 3 Квт. Перакладка 4,46 км цеплатрас ПІ-трубамі дазволіла зменшыць страты цеплавой энергіі на 126 т.у.т. Укаранёны частотнарэгулюемыя электрапрыводы на механізмах з пераменнай нагрузкай на в. Ліпск, № 10 г. Ляхавічы. Эканомія электраэнергіі склала 12500 Квт-гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *