З узнагародай!

Шэраг нашых землякоў адзначаны ўзнагародамі за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сістэмы сацыяльнай абароны раёна і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена ВЯЛІЧКА; сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН Ларыса ГОРБІК.
Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта адрасаваны загадчыцы аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Ляхавіцкага ТЦСАН Наталлі ІСАХАНАВАЙ; галоўнаму спецыялісту сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалаю БУРБУЦЮ.
Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў уручаны намесніку начальніка ўпраўлення – начальніку аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення Святлане СМАРШЧОК; спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Жанне ПРЫВОЛЬНЕВАЙ.
Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена намесніку начальніка аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення Ірыне ГАТОЎЧЫЦ.
Граматай раённага выканаўчага камітэта за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прапаганду вакальнай творчасці, актыўны ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах, творчы пошук, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 15-годдзем прысваення звання «народны» эстраднай студыі «Экспрэс» узнагароджаны акампаніятар студыі Андрэй ЦЯМЧЫК;
Падзячным пісьмом райвыканкама – удзельніца студыі Ларыса БОБЕР.