Надзея Астапчук стала алімпійскай чэмпіёнкай у штурханні ядра

Залаты медаль у штурханні ядра на ХХХ Летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане заваявала беларуска Надзея Астапчук. Гэта восьмая алімпійская ўзнагарода Беларусі ў Лондане і трэцяя — найвышэйшай пробы.

У лепшай сваёй спробе Надзея штурхнула ядро на 21 м 36 см і стала недасягальнай для саперніц. Другое месца ў Валеры Адамс (Новая Зеландыя) — 20,70 м, трэцяе — Яўгеніі Калодка (Расія) 20,48 м.

Надзея была лепшай і ў кваліфікацыі — 20,76 м. Адзначым, што з рэзультатам 21 м 39 см яна з’яўляецца лідарам гэтага сусветнага сезона.

Алімпійская чэмпіёнка 2012 года, двухразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года нарадзілася ў Століне Брэсцкай вобласці.

Другая наша штурхальніца ядра Наталля Міхневіч заняла 12-е месца з рэзультатам 18,60 м

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *