Адзіны дзень ведаў правядуць супрацоўнікі АДАІ

13 лютага супрацоўнікі АДАІ Ляхавіцкага РАУС правядуць адзіны дзень ведаў па правілах  дарожнага руху. Яго тэма   — «Папярэджанне ДТЗ з удзелам непаўналетніх у зімовых умовах. Прапаганда святлоадбівальных элементаў. Прафесійны адбор кандыдатаў для прыёму на службу ў аддзел унутранных спраў».

За студзень супрацоўнікі міліцыі выявілі ў раёне 137 пешаходаў, якія знаходзіліся на праезнай частцы без флікераў.

Бацькам неабходна пастаянна  клапаціцца  пра бяспеку сваіх дзяцей. Перад выхадам сына ці дачкі з дома варта нагадаць  пра выкананне ПДР і праверыць наяўнасць на ранцы  ці куртцы  святлоадбівальнага  значка.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.