С 5 ноября изменилось расписание движения пригородного автобуса по маршруту «Барановичи-Ляховичи»

На “гарачую лінію “ЛВ”  звярнуўся жыхар райцэнтра Аляксандр Лайша. Ён прапанаваў  пераглядзець расклад руху асобных рэйсаў прыгараднага маршруту “Баранавічы-Ляхавічы”, ў прыватнасці, зрабіць яго больш зручным для пасажыраў  паяздоў рэгіянальных ліній. “Цягнік прыбывае ў Баранавічы ў 19.41, а аўтобус па маршруце «Баранавічы — Ляхавічы» адпраўляецца ў 19.30. Даводзіцца  пасажырам чакаць наступнага аўтобуса да 21.25” .

Рэдакцыя накіравала зварот   кіраўніцтву  ААТ “АП г. Баранавічы” і  атрымала адказ. Дырэктар аўтапарка Уладзімір Пучко паведаміў “з 5 лістапада па пятніцах, суботах і нядзелях з 19.30 на 19.50 (а таксама з 21.10 на 21.25, бо гэтыя рэйсы выконваюцца адным аўтобусам) зменены  час адпраўлення ад аўтавакзала «Баранавічы» аўтобуса прыгараднага маршруту “Баранавічы-Ляхавічы”. Адначасова  з 20.20 на 20.40 і з 21.50 на 22.05 зменіцца час адпраўлення ад  аўтастанцыі «Ляхавічы” зваротных рэйсаў аўтобуса. Увесці падобнае  змяненне ў расклад руху аўтобуса данага  маршруту і ў астатнія дні тыдня не ўяўляецца магчымым, таму што  па панядзелках-чацвяргах раскладам прадугледжана адпраўленне ад аўтастанцыі «Ляхавічы» ў 20.40 аўтобуса па маршруце  “Свяціца-Баранавічы”, і тады  два аўтобусы будуць адпраўляцца ў адзін час”.

Для тых, хто карыстаецца аўтобусам у выхадныя дні і пятніцу (напрыклад, студэнтаў), пытанне вырашана. Кіраўніцтва аўтапарка пайшло насустрач пажаданням пасажыраў  і часткова  змяніла расклад аўтобуса. Сумна толькі, што з-за эканоміі сродкаў пасажырам у буднія дні давядзецца чакаць свайго рэйса  доўгі час. Бо ў 20.40 з Ляхавічаў адпраўляецца аўтобус па маршруце “Свяціца-Баранавічы”…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *