Экзамен прыме зіма. Сёлета ацяпленне ў школах, дзіцячых садках, установах аховы здароўя Ляхавіцкага раёна ўключылі яшчэ напрыканцы верасня

Машыніст кацельні ЖКГ Артур Вайцяхоўскі.

Цяпер час награвацца батарэям у кватэрах землякоў, паступова цяпло прыйдзе і ў адміністрацыйныя будынкі, вытворчыя па-мяшканні.
Упершыню за апошнія гады народнагаспадарчы комплекс Ляхавіччыны падышоў да работы ў асенне-зімовы перыяд амаль са стопрацэнтнай гатоўнасцю, канстатаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі. Ён адзначыў, што няма асаблівых нараканняў на падрыхтоўчыя работы і з боку абласных службаў. Аднак, пэўныя памылкі і праблемы ёсць, і іх неабходна выпраўляць.
Пытанне разглядалася і на вераснёўскім па-сяджэнні раённага выка-наўчага камітэта.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ляшчэня падкрэсліў, што ў асенне-зімовым перыядзе 2018-2019 гадоў не зарэгістравана выпадкаў спынення цеплазабеспячэння па прычыне адсутнасці паліва ці выхаду са строю катлоў і выказаў спадзяванне, што гэты сезон будзе не горшы. Напрыканцы верасня ўсім атрымальнікам цяпла падпісаны пашпарты гатоўнасці. Аднак,
гэта не нагода для заспакаення. Па словах Андрэя Ляшчэні, у нас-тупным годзе работу па падрыхтоўцы тэхнічнай
дакументацыі плануецца пачаць ужо ў маі, каб у сціснутыя тэрміны
і якасна аформіць патрэбныя дакументы.
Рашэннем райвыканкама да 20 мая 2020 года павінны быць распрацаваны графікі правядзення падрыхтоўчых работ да ацяпляльнага перыяду 2020-2021 гадоў.
Камунгас – асноўны пастаўшчык цяпла ў жылыя дамы, установы, прадпрыемствы. Пра тое, як камунгас падрыхтаваўся да адказнага перыяду, паведаміў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.
Усе 24 камунальныя кацельні (сем сілкуюцца газам, 17 – цвёрдым палівам) прайшлі «тэхагляд», на іх зроблены прафілактычны рамонт, праведзена ачыстка катлоў, поўнасцю забяспечана наяўнасць прыбо-раў уліку цеплавой і электрычнай энергіі, ёсць склады для захоўвання торфабрыкету і павеці для дроў. Заменена 4100 пагонных метраў цеплавых сетак. Выкананы план па рамонце дахаў і стыкаў панэляў сцен, цеплаізаляцыі ў жылых дамах, водазаборных калонак, арт-свідравін, каналізацыйных і водаправодных помпаў, прамыўцы сетак
водаправода і каналізацыі і інш.
Кіраўнік раёна паці-кавіўся, як ідзе справа па пераводзе кацельняў на аўтаматычны рэжым работы. Па словах дырэктара камунгаса, сёлета ў аўтаматычным рэжыме пачнуць працаваць кацельні ў Задвор’і і Навасёлках, у наступным годзе – у Каранеўшчыне і ў Дарава-Чыж.
Работнікі цэха газазабеспячэння правялі поўнае тэхнічнае абслугоўванне ў 388 кватэрах гараджан і вяскоўцаў, «тэхагляд» прайшлі 1387 праточных газавых воданагравальнікаў, сэрвіснае абслугоўванне – 602 катлы, праведзена замена 496 адзінак газавыкарыстальнага абсталявання.
Свая зона адказнасці і ў раёна электрасетак. Для падрыхтоўкі аб’ектаў энергазабеспячэння часткова зроблены капітальны рамонт паветраных і кабельных ліній электраперадач, 33 трансфарматарных падстанцый, заменены сілавыя трансфарматары і апоры ЛЭП.
Прааналізавана і гатоўнасць дарожнай службы ў асобе ДРБУ-200 да работы ў зімовых умовах. На балансе арганізацыі 27 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Створаны неабходны запас халоднага асфаль-табетону для ямачнага рамонту ў халодны час, уладкавана пляцоўка для захоўвання пясчана-салянай сумесі.
Што датычыцца сацыяльнай сферы, то, па
інфармацыі аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райбальніцы, іх аб’екты да ацяпляльнага сезона падрыхтаваны поўнасцю.
Пры такім раскладзе ацяпляльны сезон для нашых землякоў павінен прайсці спакойна, пры ўмове, што адказныя службы будуць трымаць  сітуацыю пад пастаянным кантролем. Забяспечыць устойлівае функцыя-наванне аб’ектаў жыццезабеспячэння, беспе-рабойнае забеспячэнне насельніцтва палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй – безумоўнае патрабаванне. Неаб-ходна таксама прыняць дадатковыя меры, каб аварыйна-рамонтныя і дзяжурна-дыспетчарскія службы аператыўна ўхілялі наступствы аварый.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.