Аднойчы пад Каляды. Гэты турнір становіцца ўжо ляхавіцкай завядзёнкай, адной з перадкалядных традыцый

Гэты турнір становіцца ўжо нашай завядзёнкай, адной з перадкалядных традыцый. Здаровай, актыўнай, з ухілам на спорт.

БОЛЬШ фота на сайце «ЛВ»

У нядзелю, напярэдадні аднаго з галоўных праваслаўных святаў у СДЮШАР было
шумна, гучна і азартна. У рамках каляднага турніру па міні-футболе сярод ветэранаў давалі гульню. Склад каманд фарміравалі людзі вопытныя і далёка не футбольныя дэбютанты – у асноўным ігракі ўзростам
40 плюс. Рэгламент спаборніцтва дазваляў камандам «амаладзіцца» шляхам уключэння ў калектыў не больш як двух 35-гадовых футбалістаў.
Турнір, які сабраў квартэт прыкладна роўных сапернікаў, прайшоў дынамічна. На пляцоўцы была барацьба, і большасць сустрэч завяршылася з мінімальнай перавагай аднаго з бакоў. Каманда «Беларусь» з ААТ «Жарабковічы» выйграла ўсе свае гульні і заваявала галоўны прыз. Другімі сталі госці з Баранавіч, трэцімі – футбалісты «Шторма» (аграгарадок Падлессе). Замкнулі квартэт спартсмены з Галаўнінцаў, якія выходзілі на паркет пад брэндам «Новае жыццё». На бліжэйшы год пераходны турнірны кубак паселіцца ў Жарабковічах.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.