Дарагія землякі!

15 лютага 1989 года завяршылася ваенная аперацыя савецкіх войскаў у Афганістане. Гэты дзень увашоў у гісторыю як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мы памятаем пра загінулых у гэтай вайне, раздзяляем боль з усімі, хто страціў родных і блізкіх у ваенных лакальных канфліктах. Трывожныя выклікі сучаснасці штодзень нагадваюць нам пра каштоўнасці міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці пра мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Вашы мужнасць і адданасць воінскай прысязе – яркі прыклад грамадзянскасці і патрыятызму для многіх пакаленняў. Ад ўсёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і дабрабыту. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена мірам, душэўным цяплом і сяброўскім удзелам.

Раённы выканаўчы камітэт.                       Раённы Савет дэпутатаў.