Ляхавіччына:прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Нараджэння Хрыстова.

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх канфесій, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Нараджэння Хрыстова.
На працягу тысячагоддзяў не згасае сіла гэтай вялікай урачыстасці, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці.
Свята Нараджэння Хрыстова прыносіць веруючым радасць і надзею на перамогу сапраўднай духоўнасці і гуманізму, ачышчае думкі і пачуцці, заклікае да высакародных учынкаў, спагады і цярпення.
Мы любім і чакаем свята Нараджэння Хрыстова як самую цудоўную ўрачыстасць, якая нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў, велічы мацярынскай любові, неабходнасці клапаціцца пра сваіх блізкіх. У гэтыя зімовыя дні з агеньчыкамі ўпрыгожаных ёлак і гучаннем званоў у сем’ях пануе атмасфера згоды і ўзаемаразумення. А цудоўная традыцыя дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, набывае новы змест і натхняе рабіць дабро.
Няхай цяпло благадатнага свята Нараджэння Хрыстова заўжды сагравае вашы сем’і, дапамагае больш спагадліва адносіцца адзін да аднаго. Няхай наступіўшы год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом утульнасць, дастатак і ўзаемаразуменне.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, спаўнення жаданняў, шчасця і дабрабыту.
Светлага Нараджэння Хрыстова, дарагія сябры!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *