Информация для призывников

Ляхавіцкі райвыканкам прыняў рашэнне № 187 ад 20 лютага 2020 г. «Аб чарговым прызыве грамадзян 1993-2002 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2020 года».

У адпаведнасці з артыкуламі 35, 36 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2020 г. № 55 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» раённы выканаўчы камітэт вырашыў: прызваць у лютым-маі 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Службовым асобам сельскіх выканаўчых камітэтаў, прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі, у якіх вядзецца персанальна-першасны ўлік прызыўнікоў, па патрабаванні службовых асоб адасобленай групы Ляхавіцкага раёна належыць апавяшчаць прызыўнікоў аб выкліку на мерапрыемствы па прызыве, забяспечыць ім магчымасць своечасовай яўкі па выкліку на мерапрыемствы па прызыве з захаваннем гарантый і кампенсацый для грамадзян у сувязі з выкананнем воінскага абавязку.

Грамадзянам Рэспуб-лікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзянам прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку і не атрымалі персаналь-ную павестку для праходжання мерапрыемстваў па прызыве, неабходна прыбыць у адасобленую групу Ляхавіцкага раёна (г. Ляхавічы, вул. Чкала-ва, 8, кабінет № 1) з 1 сакавіка па 31 мая 2020 года. Пры сабе мець дакументы, якія сведчаць асобу.

Згаданым рашэннем устаноўлены персанальны склад раённай прызыўной камісіі:

Юрлевіч Святлана Іванаўна – намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі;
члены камісіі:
Сідаровіч Аляксей Антонавіч – начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна;
Гіль Андрэй Леанідавіч – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама;
Сянько Раіса Міхайлаўна – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца»;
Аўдзей Валянціна Міхайлаўна – урач, кіруючы работай урачоў-спецыялістаў;
Цуркан Святлана Аляксандраўна – медсястра, сакратар камісіі.

Рэзервовы склад раённай прызыўной камісіі:

Навагран Андрэй Тадэвушавіч – намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі;
члены камісіі:
Салавей Сяргей Вячаслававіч – намеснік ваеннага камісара – начальнік тэрытарыяльнай абароны Ляхавіцкага раёна;
Смаршчок Мікалай Аляксеевіч – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама;
Куляшоў Міхаіл Мікалаевіч – намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца»;
Мацейчык Віктар Аляксандравіч – урач, кіруючы работай урачоў-спецыялістаў;
Болтуць Таццяна Уладзіміраўна – медсястра, сакратар камісіі.

Для атрымання кансультацый па пытаннях праходжання
альтэрнатыўнай службы грамадзянамі, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, можна звяртацца ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама па тэл.: (80162)-21-09-02, 21-13-18.