Шчасце нараджаецца ў сям’і

Нічога не страшна на гэтым свеце, калі сям’я – сям’я. Тут, нібы ў самай моцнай крэпасці, – заўсёды спакойна, утульна, шчасліва.
А вы ведалі: шчасце –яно выхоўваецца ў сям’і. А як па-іншаму, калі твае крылы распраўляюцца, а палёт роўны і бяспечны толькі з падтрымкай самых блізкіх людзей.

Пагадзіцеся, напружаны працоўны дзень, школьнае «нездавальняюча» ці проста дрэнны настрой можа «кампенсаваць» самая шчырая і душэўная сямейная падтрымка. Маміна «як справы, сонейка?», татава «цябе чакаць сёння на вячэру? Прыгатаваў тваё любімае» або «мама-тата, рыхтуйцеся, у мяне для вас сюрпрыз» – самае патрэбнае, што ёсць у свеце. Увогуле, любоў, клопат, узаемападтрымка родных – гэта тое, што і завецца шчасцем.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.