Урач-інфекцыяніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Васілій Скараход сітуацыю з захворваннем на грып і ВРІ на Ляхавіччыне характарызуе як перадэпідэмічную

Тэмпература зашкальвае, ламота ва ўсім целе, з носу цячэ, мучыць кашаль… Каму не знаёмыя такія сімптомы? Многія спісваюць іх на грып. Аднак, па словах медыкаў, такія сімптомы могуць суправаджаць не толькі грып, але і самую банальную прастуду, вострыя рэспіраторныя інфекцыі, іншыя хваробы. Адным словам, без кампетэнтнага медыцынскага агляду не абысціся, і толькі пасля яго, а іншы раз і лабараторных даследаванняў, можа быць пастаўлены правільны дыягназ і прызначана адпаведнае лячэнне. Гэта заўвага для тых, хто любіць займацца самалячэннем, якое ў лепшым выпадку замаскіруе сімптомы хваробы, у горшым — нашкодзіць.
Што датычыцца эпідэмічнай сітуацыі з грыпам на Брэстчыне, то, як тлумачаць медыкі, за мінулы тыдзень у параўнанні з папярэднім колькасць захварэўшых ВРІ у 3 кантрольных гарадах (Брэсце, Пінску, Баранавічах) павялічылася на 25 працэнтаў, большасць — дзеці. Перавышэнне эпідэмічнага ўзроўню захворвання адзначана пакуль толькі ў Баранавічах. У структуры хвароб пераважаюць негрыпозныя вірусы.
Урач-інфекцыяніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Васілій Скараход сітуацыю з захворваннем на грып і ВРІ на Ляхавіччыне характарызуе як перадэпідэмічную. Калі гаварыць пра школьнікаў, то па стане на 7 лютага налічваецца 3-4 працэнты захварэўшых ад агульнай колькасці. Што датычыцца дарослага насельніцтва, усяго ў медыцынскія ўстановы за дапамогай звярнулася за 7 лютага 22 чалавекі, якім пастаўлены дыягназ «вострая рэспіраторная інфекцыя». Нягледзячы на адносна стабільную сітуацыю, заспакойвацца не варта, памятайце пра прафілактыку.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *