Грант для Грушаўкі

Як паведамляе афіцыйны сайт праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна», 17 кастрычніка ў Мінску на пасяджэнні сумеснага маніторынгавага камітэта былі зацверджаны вынікі першага конкурсу праектных прапаноў, пададзеных у межах тэматычнай мэты «Спадчына».
Сумесны маніто-рынгавы камітэт прыняў рашэнне аб прадастаўленні грантаў 17 праектам, адабраным са 146 пададзеных заявак. Яны атрымаюць фінансаванне са сродкаў Еўрапейскага саюза.
У спісе пераможцаў –  і 4 праекты з Брэстчыны, у тым ліку – праект «Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых груп з Польшчы і Беларусі», які будзе рэалізоўвацца і на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. Вядучым бенефіцыярам з’яўляецца польская гміна Пухачув, беларускім партнёрам – Ляхавіцкі райвыканкам. Праект мае на мэце стварэнне культурна-гістарычных цэнтраў на беларускай і польскай тэрыторыях. У нашым    раёне – у вёсцы Грушаўка, дзе размешчана былая сядзіба роду Рэйтанаў.
Агульны бюджэт гэтага праекта – 2375000 еўра. Плануецца, што беларускі бок атрымае на рэалізацыю сваёй задумкі палову гэтай сумы. Сярод запланаваных у Грушаўцы работ – кансервацыя капліцы і частковая рэстаўрацыя сядзібнага дома.

One thought on “Грант для Грушаўкі

  • 02/11/2017 в 08:09
    Permalink

    И возродится Грушевка.И поедут сюда туристы. И станет Грушевка культурно-историческим центром. Очень хочется, чтобы так и было.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *