Ляхавіччына: «Вечарніца» выйшла ў поле ствараць настрой хлебаробаў

2 жніўня народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” па традыцыі  выехаў на палявы стан з канцэртнай праграмай «Людзі  песняў достойныя», каб зарадзіць хлебаробаў энергіяй і стварыць настрой прама на полі. Аб’ехалі пяць кропак. Для самадзейных артыстаў  такія канцэрты заўсёды сапраўднае свята.Мы хочам сваімі песнямі натхніць хлебаробаў на плённую працу, выказаць самым паважаным людзям на сяле словы падзякі за іх самаадданасць і залатыя рукі. Паабедаўшы пад песні, механізатары з новымі сіламі рушылі ў поле — на рахунку кожная хвіліна.

Таццяна ПІШЧ, культарганізатар Навасёлкаўскага СДК.

Фота з архіва «Вечарніцы».