У кожнага свая тысяча. Ляхавіцкі хлебны каравай па стане на раніцу пятніцы складаў 59673 тоны збожжа

Нягледзячы на лёгкае пахаладанне, на жніўных палях па-ранейшаму горача. Пад жаткі камбайнаў ідуць апошнія сотні гектараў, ляхавіцкі хлебны каравай па стане на раніцу пятніцы складаў 59673 тоны збожжа.
З іх больш за 4 тысячы тон – на рахунку двух экіпажаў з ААТ «Жарабковічы». Пра Андрэя Дзянішчыка і Паўла Булатага, Віктара Клемяню і Сяргея Зянько (на здымку) і многіх іх калег «ЛВ» расказваў літаральна нумар назад. А сёння перадавікі ўпрыгожваюць першую старонку раёнкі. Заслужана! У чацвер вечарам амаль адначасова іх камбайны перасягнулі высокую планку – намалот у 2 тысячы тон.