Галоўныя дзеючыя асобы раённага фестывалю ў Ляхавічах- музычныя інструменты

Аляксандр Васечкін і Таццяна Гаўрыльчык.

Напрыканцы мінулага тыдня галоўнымі дзеючымі асобамі першага раённага фестывалю, арганізаванага выкладчыкамі Ляхавіцкай школы мастацтваў, былі старадаўнія, але і цяпер папулярныя і запатрабаваныя . «Грай, мой баян» — так называлася праграма, якая праходзіла ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і дазволіла акунуцца ў свет чароўных гукаў музыкі. І ён зайграў, ды так, што, здаецца, слухаў бы і слухаў. Тым больш,  мелодыі гучалі на любы густ: класічныя і народныя, сучасныя і з вядомых кінафільмаў, айчынныя і замежныя, джазавыя і танцавальныя. Віртуозна ігралі на баяне і акардэоне юныя музыканты — навучэнцы Ляхавіцкай, Тухавіцкай і Навасёлкаўскай школ мастацтваў і іх філіялаў з усяго раёна. Майстар-клас дэманстравалі і выкладчыкі. Выходзілі на сцэну і дуэты вучняў і педагогаў: Таццяна Гаўрыльчык і Аляксандр Васечкін, Аляксей Еўхач і Таццяна Саўчык, Дзмітрый Хвайніцкі і Людміла Грыб. Пакарыла прысутных выканальніцкім майстэрствам трыа ў складзе Ірыны Войцік, Ангеліны Навумчык і Крысціны Адамчык з Вострава. Як жа апладзіравалі гледачы пасля выступлення самых юных музыкантаў Настассі Ляпко і Юрыя Лявіцкага. А іх сумесная кампазіцыя з выкладчыкам па класе баяна Ляхавіцкай школы мастацтваў Нінай Чарнышовай і ўвогуле патанула ў авацыях. Як заўсёды дружныя апладысменты гучалі ў адрас выхаванцаў таленавітага педагога Аліны Болтуць з Конек. 
— Музыка, якая выконваецца на баяне, хвалююча лёгкая, яна выклікае непадробную радасць, ледзьве прыкметны смутак, яе нельга забыць і хочацца слухаць зноў і зноў, — гаворыць Ніна Чарнышова.
Менавіта гэта і імкнуліся данесці да слухача больш як 40 удзельнікаў фестывалю.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Галоўныя дзеючыя асобы раённага фестывалю ў Ляхавічах- музычныя інструменты

  • 21/03/2013 в 08:15
    Permalink

    Никогда не думал, что в Ляховичском районе столько ребят являются почитателями игры на баяне. Значит умеют преподаватели-музыканты пробудить интерес к миру музыки и народному инструменту.

  • 21/03/2013 в 17:46
    Permalink

    Умеют, ещё как! Просто люди любят свою профессию и хорошо выполняют свою работу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *