Ляховичи:права и обязанности пешеходов

7 сакавіка ДТЗ з удзелам пешахода адбылося на вуліцы Леніна ў райцэнтры. Трэццякурснік ЛДАКа, які пераходзіў праезную частку па пешаходным пераходзе, трапіў пад колы трактара з прычэпам. З траўмамі юнак дастаўлены на лячэнне ў ЦРБ.
Менавіта пешаходы — самая неабароненая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху. Яны звычайна аказваюцца найбольш пацярпелым бокам у дарожна-транспартных здарэннях. І, на жаль, часцяком церпяць з-за ўласнай неабачлівасці і неасцярожнасці: пераходзячы дарогу, не заўсёды лічаць патрэбным паглядзець па баках, пераканацца, што вадзіцелі іх заўважылі і прапускаюць; не пазначаюць сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. У адпаведнасці з пунктам 16 правілаў дарожнага руху пешаход мае права на пераважнае перасячэнне праезнай часткі па рэгулюемым і нерэгулюемым пераходзе. Свае правы пешыя ўдзельнікі дарожнага руху ведаюць добра, а вось пра абавязкі часам катэгарычна забываюцца. Тым не менш, для пешаходаў за парушэнне ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь, а для нецвярозых пешаходаў — ад 3 да 5 БВ.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўта-
інспектар АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *