Градус дарожнага напружання і многае іншае. Падчас сходу жыхароў Конькаўскага сельсавета найбольшае гучанне набыла тэма дарог і вулічнай сеткі населеных пунктаў

Сходы-сустрэчы грамадзян з кіраўніцтвам раёна і ключавых раённых службаў працягваюцца і становяцца ўсё больш устойлівай традыцыяй. Старт падобнага роду камунікацыйным зносінам быў дадзены летась па ініцыятыве старшыні райвыканкама Мікалая Мароза. За кароткі час пацвердзіў сваю безумоўную правільнасць, патрэбнасць для абодвух бакоў дыялогу.

Сход жыхароў Конькаўскага сельсавета, які адбыўся ў міну-
лую пятніцу ў памяшканні Дараўскага сельскага Дома культуры, прайшоў некалькі нязвыкла.
У фармаце «спачатку дэсерт, а пасля – асноўная страва». У зале
была наладжана выстава-продаж сувенірных і вырабаў мясцовых умельцаў. Падыходзілі, глядзелі, абмяркоўвалі ўбача-
нае – у тым ліку і кіраўнікі раёна. Яшчэ адна навацыя цяперашніх сходаў – канцэртнае слова артыстам было прадастаўлена перад сходам. Народная эксперыментальная вакальная група «Берагіня» пры актыўнай падтрымцы юных вакалістаў нядрэнна «завяла» ўдзельнікаў сходу. На нярэдка вострую, але, безумоўна, канструктыўную размову.
Сход узначальваў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык. Падобнага роду практыку Васілій Мікалаевіч назваў добрай традыцыяй, у рамках якой ёсць магчымасць выступіць самім і напрамую звярнуцца з пытаннем да кіраўніцтва раёна, практычна любой раённай
службы.


Са справаздачай аб сацыяльна-эканамічным развіцці Конь-
каўскага сельсавета выступіла кіраўнік справамі Алена Іваноўская. Тэрыторыя сельсавета і яго гаспадарка малымі не з’яўляюцца. У складзе  13 населеных пунктаў, у якіх пражывае амаль 1600 чалавек.
Ёсць установы аховы здароўя, агульнаадукацыйныя ўстановы, сетка гандлёвых аб’ектаў. У тым ліку і ў адпаведнасці з пажаданнямі жыхароў прадстаўлены выязны фірменны гандаль птушкафабрыкі «Дружба». Адрамантаваны воінскія мемарыялы і помнікі загінулым воінам Вялікай Айчыннай. На тэрыторыі сельсавета выконваюцца ўсе сацыяльныя стандарты, за выключэннем аднаго – дарогі з удасканаленым пакрыццём, адзначыла Алена Іваноўская.
У чым Конькаўская адміністрацыйная тэрыторыя выгадна адрозніваецца ад іншых у раёне, дык гэта ў тым, што старыя і трухлявыя дамы сельсаветам не толькі зносяцца, а і прадаюцца. За апошні час за прададзеныя ў аграгарадку Дарава і вёсцы Літве выручана больш за  25 тысяч рублёў. Прадаюцца і размешчаныя ў вёсцы зямельныя ўчасткі. Што называецца, капейка да капейкі – і «жывы» рубель у мясцовым бюджэце.
Памятаецца, гадоў колькі  назад гаварылася пра сметнікі, што стыхійна ўзнікаюць на землях сельсавета. Апошнім часам звалак стала менш, канстатавала дакладчык.
У той жа час, быў названы і шэраг праблем, асноўнымі з якіх з’яўляюцца ўсё тыя ж дарогі і значная колькасць безнаглядных сабак.


На пытаннях аб неналежным стане мясцовых дарог і вуліц, напрыклад, у Дараве і Літве будавалі свае пытанні да кіраўніцтва раёна і адпаведных службаў Ляхавіччыны і жыхары мясцовасці. Называўся, у прыватнасці, завулак Леніна ў аграгарадку Дарава і некаторыя іншыя. Маўляў, калі асфальт, то ў ямах, калі дарога-вуліца без удасканаленага пакрыцця, то маюць месца факты недастатковага ці няякаснага грэйдзіравання.
Знізіць градус «дарожнага напружання» паспрабаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк, які паведаміў, што ў адпаведнасці з нарматывамі грэйдзіраванне дарог праводзіцца два разы за сезон. Было таксама паабяцана праехаць па дарогах-вуліцах сельсавета. Паглядзець і вызначыцца, якой з іх, што і ў якіх аб’ёмах патрабуецца.


Яшчэ адна праблема, мяркуючы па пытаннях залы да кіраўніцтва раёна, – збоі ў сістэмах падачы электрычнай энергіі. Па падліках аднаго з мясцовых жыхароў, які ўзняў гэта пытанне, толькі ў студзені было тры падобныя сітуацыіі. Аб факце адключэння электраэнергіі людзі хочуць ведаць папярэдне – калі, дзе і на працягу якога часу не будзе электрычнасці. Маўляў, не пашко-
дзіла б наладзіць сістэму апавяшчэння. Але ж прадказаць адключэнне загадзя можна толькі ў выпадку яго планавасці. А калі сітуцыя носіць аварыйны характар, які і хто ці што можа даць прагноз?
Але гучалі ў той вечар не толькі пытанні. Напрыклад, дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэя Чайкоўскага мясцовыя за работу падначаленай яму гаспадаркі не крытыкавалі. Адно-два рабочыя пытанні наконт замены камунальных сетак, якасці пітной вады і – падзяка.
– Смецце забіраюць акуратна, вывозяць своечасова, – з месца, але так, каб усе чулі, прамовіла адна з прысутных.
Аб пільнасці грамадзян, іх адэкватным рэагаванні, а лепш –
нерэагаванні на нібыта «тэлефонныя званкі з банкаўскіх устаноў» нагадаў прадстаўнік праваахоўных органаў раёна. Калі ў двух словах, банкі не тэлефануюць і не дапытваюцца пра нумары і коды пластыкавых банкаўскіх картак. Начальнік РАНС не толькі расказаў, але і пры дапамозе відэа паказаў смяротную небяспеку курэння ў ложку. А калі яшчэ і ў нецвярозым стане – гэта за межамі разумення.


Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола-
дзі райвыканкама Ніна Прыхач у сваім выступленні падрабязна распавяла аб праекце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Змяненні ў Асноўны Закон вынесены на рэспубліканскі рэферэндум, што адбудзецца  27 лютага. Яна рыхтавалася
пад нашы сучасныя патрэбы і рэаліі.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.