Шэраг працаўнікоў сельскай гаспадаркі Ляхавіцкага раёна адзначаны ўзнагародамі

За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны шэраг працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна адзначаны ўзнагародамі:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – галоўны ветэрынарны ўрач ААТ «Нача» Галіна БАЗЫЛЬЧЫК; галоўны заатэхнік СВК «Ляхавіцкі» Уладзімір КСЁНЖЫК; брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СВК «Ляхавіцкі» Анатолій СЛАУТА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля БІЗА; аператар машыннага даення СУП «Белазем’е» Ядвіга САВАНЧУК; брыгадзір
вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Нача» Людміла ЧАРАПАВІЦКАЯ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – галоўны ветэрынарны ўрач
ЗАТ «Белпрампрыбор» Валянцін МАШЭЙ; аператар машыннага даення ААТ «Шлях новы» Алена АРЦЫМЕНЯ;
аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы»
Іна ПАНОВА.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў –
аператар машыннага даення ЗАТ «Белпрампрыбор» Жанна СОБАЛЬ; чабан ААТ «Жарабковічы» Марыя РУСАКЕВІЧ; жывёлавод СУП «Ліпнянка» Мікалай ПАШКЕВІЧ.