Бярозавы фрэш. Нечаканае вяртанне зімы зблытала планы і лясніцтваў Ляхавіцкага лясгаса

Майстар лесу Востраўскага лясніцтва Сяргей Валчок

Нечаканае вяртанне зімы зблытала планы і лясніцтваў Ляхавіцкага лясгаса. Яны толькі прыступілі да збору бярозавага «ўраджаю», як нечакана «вытворчасць» стала на паўзу.
Да пахаладання на мясцовы кансервавы завод былі адпраўлены першыя 20,5 тоны бярозавіку, а насельніцтву рэалізавана 2,5 тоны гаючага напою.
Намеснік кіраўніка Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка адзначае, што сок добра ідзе пры тэмпературы паветра не вышэй за плюс 10 градусаў. Пры ўстанаўленні цёплага надвор’я масавая нарыхтоўка бярозавіка будзе прадоўжана ўсімі шасцю лясніцтвамі лясгаса.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Ляхавіцкі лясгас
інфармуе, што рэалізацыя бярозавага соку для насельніцтва ажыццяўляецца праз лясніцтва:

Ляхавіцкае – 6-52-53;
Востраўскае – 3-26-45;
Крывошынскае – 5-13-45;
Мядзведзіцкае – 4-23-45;
Куршынавіцкае – 6-65-90;
Навасёлкаўскае – 4-63-11.
Адпускная цана складае 18 капеек за літр (180 руб. за тону).