У СШ №1 г. Ляхавічы сустракалі генерала А.В. Мяжуева

У школу едзе генерал. Прыкладна такую фразу апошнімі днямі можна было пачуць у СШ № 1. Тут рыхтаваліся да сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы генерал- маёрам Аляксандрам Мяжуевым. У школе, якую некалі закончыў знакаміты зямляк, яго чакалі ўдзельнікі клуба сацыяльнай актыўнасці маладых інтэлектуалаў.
Арганізатарамі сустрэчы сталі раённы Савет дэпутатаў, райарганізацыя «Белай Русі», райкам КПБ і іншыя грамадскія аб’яднанні. Дырэктар школы Наталля Кулак пазнаёміла генерал-маёра і гасцей з дасягненнямі ўстановы, накірункамі яе дзейнасці. А настаўнік фізічнай культуры Валерый Каспяровіч прыгадаў школьныя гады будучага генерала, яго значныя спартыўныя дасягненні.
Падчас размовы Аляксандр Веніямінавіч расказаў прысутным пра сябе, пра службу ва Узброеных Сілах, пра асаблівасці дэпутацкай дзейнасці. Рабяты з інтарэсам слухалі генерала, задавалі шматлікія пытанні.
Напрыканцы дыялогу Аляксандр Мяжуеў яшчэ раз нагадаў навучэнцам, што выбар жыццёвага шляху, іх будучыня залежаць толькі ад іх саміх.
У гэты ж дзень генерал пабываў у ДЮСШ.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *