Узяліся дружна #ЗаДело. Валанцёры БРСМ сумесна з супрацоўнікамі ПМК-13 пасадзілі дрэвы

Маладзёжны працоўны дэсант высадзіўся на адной з вуліц райцэнтра ў мінулую пятніцу. Валанцёры БРСМ з ліку навучэнцаў школ горада сумесна з супрацоўнікамі ПМК-13 пасадзілі 20 дрэў – клёнаў і рабін.

Акцыя прайшла ў рамках агульнарэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ #ЗаДело. Валанцёры па ўсёй Беларусі актыўна далучаюцца да акцыі: наводзяць прыгажосць у сваіх родных населеных пунктах, уладкоўваюць крыніцы, садзяць кветкі і дрэвы, прыводзяць у парадак помнікі і магілы герояў Вялікай Айчыннай вайны.

– Мы актыўна падключыліся да мерапрыемстваў па азеляненні горада. У гэты раз пасадзілі дрэвы на ўездзе ў райцэнтр, каб яны радавалі не толькі ляхавічан, але і гасцей горада, – гаворыць першы сакратар райкама БРСМ Яўгеній Сініла.

Валанцёры выказалі намер і далей рабіць сваю малую радзіму больш прыгожай, чыстай, утульнай.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара
.