Гэта наша гісторыя. І сёння пра яе раскажуць не толькі музейныя экспанаты, але і архіў раёнкі

Ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны – абавязак маладога пакалення, якому будаваць заўтрашні дзень Беларусі. У гэтым перакананы і актывісты-бээрэсэмаўцы Ляхавіцкага агракаледжа Сяргей Улас і Вольга Глазунова, і старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Юрлевіч. Напярэдадні 7 лістапада яны сустрэліся ў рэдакцыі «ЛВ» і з інтарэсам пагарталі старыя газетныя падшыўкі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.