Для каранавіруса стоп-знак. Чарговае пасяджэнне раённай рабочай групы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, прайшло ў Ляхавіцкім райвыканкаме

Чарговае пасяджэнне раённай рабочай групы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, прайшло ў райвыканкаме 30 кастрычніка з удзелам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза і старшыні райсавета дэпутатаў Леаніда Калбаса.
Для пастаяннага маніторынгу сітуацыі з захворваннем, каардынацыі дзейнасці актуальныя пытанні ў рабочай групе, у складзе якой дзесяць чалавек, раздзелены па накірунках кампетэнцыі.
У раёне рэалізуецца адпаведны комплекс санітарна-мерапрыемстваў, адзначыў урач-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Васілій Скараход. Сітуацыя на Ляхавіччыне кантралююць, рэгіструюцца рэдкія выпадкі захворвання каранавірусам дашкольнікаў і школьнікаў. Супрацоўнікі райЦГіЭ кантралююць тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі. Акрамя таго, на парадку дня і ход правядзення ў раёне прышчэпачнай кампаніі – на сённяшні дзень яна завершана, прышчэплена 40 працэнтаў насельніцтва раёна.
Галоўны ўрач райбальніцы Георгій Хлябовіч падкрэсліў, што медустановы раёна да прыёму пацыентаў з COVID-19 гатовы. Медработнікі ў поўнай меры забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, маецца запас антысептыкаў, дэзынфіцыруючых сродкаў. Ад насельніцтва патрабуецца адказнае стаўленне да свайго здароўя: нашэнне масак у грамадскіх месцах і абавязковае мыццё рук пасля.
Пільная ўвага надаецца выкананню прафілактычных і санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў у школах і дзіцячых садках, дзе няўхільна прытрымліваюцца метадычных рэкамендацый па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская адзначыла, што школа – тэрыторыя, адкрытая толькі для навучэнцаў. Бацькам неабходна зразумець, што гэтыя меры прыняты дзеля забеспячэння бяспекі дзяцей. Ва ўстановах адукацыі дзейнічае абавязковы масачны рэжым для настаўнікаў (для рабят ён рэкамендаваны), уведзена сацыяльнае дыстанцыраванне, праводзяцца праветрыванне, апрацоўка паверхняў дэзынфіцыруючымі сродкамі ў вызначаны час і многае іншае.
Што датычыць адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў I і II груп, то, па словах дырэктара ТЦСАН Таццяны Равінскай, у цэнтры працуе гарачая лінія па аказанні дапамогі па дастаўцы гэтай катэгорыі насельніцтва прадуктаў харчавання і медыкаментаў.

Святлана ЮРЛЕВІЧ, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня
рабочай групы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.