16 актыўных дзён супраць насілля ў сям’і. Ляхавіцкі ТЦСАН праводзіць акцыю

Ляхавіцкі ТЦСАН з 25 лістапада па 10 снежня праводзіць акцыю «16 актыўных дзён супраць насілля ў сям’і».
Яе мэта – прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы дамашняга насілля, нагадаць пра магчымасці аказання дапамогі пры сямейнай неўладкаванасці, цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Грамадзяне, якія сутыкнуліся з насіллем у сям’і, частымі сваркамі, могуць звярнуцца за дапамогай па тэлефонах: 2-17-93 (гарачая лінія), 6-04-20 (аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі), 6-22-68 (псіхолаг), 6-20-98 (юрыс-консульт).

Жанна ЛЕШЫК,  загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН.