Напрыканцы мінулага тыдня ў СШ №2 г.Ляхавічы прайшоў штогадовы злёт дружын ЮІД /фота/

Напрыканцы сакавіка 16 каманд юных інспектараў дарожнага руху сабраліся на традыцыйны раённы злёт, які аддзел адукацыі праводзіць штогод сумесна з АДАІ РАУС. Сярод шэрагу школьных падзей і спаборніцтваў гэта даволі адметнае: уключае элементы гульні і спаборніцтва, мае выяўлены практычны характар.
Па словах інжынера па ахове працы аддзела адукацыі Анатолія Салаты, сёлета яркай экіпіроўкай на фоне іншых вы- дзяляліся каманды СШ №2 і цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурсная праграма злёту ўключала тэарэтычныя, творчыя і практычныя заданні. Лепш за ўсё школьнікі праявілі сябе ў конкурсе «Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху», вырашаючы сітуацыйныя дарожныя задачы. У ім і атрымалі меншую колькасць штрафных балаў.
Пераможцай 34-га раённага злёту стаў атрад ЮІД Востраўскай СШ, за імі — каманда Тальмінавіцкай СШ, на 3 месцы — СШ №2.
Дарэчы, юныя інспектары з СШ №2 лідзіравалі ў агітацыйна-мастацкім конкурсе, а Кацярына Бародзіч і Дзмітрый Калько з Востраўскай СШ занялі 1 месца падчас здачы экзамену па ПДР.
Арцём Таранда і Мікіта Пілецкі з Тальмінавіцкай СШ паказалі лепшыя вынікі падчас аказання даўрачэбнай дапамогі і рашэння дарожных задач адпаведна. Аляксандра Калядзіч з Жарабковіцкай СШ была лепшай сярод дзяўчынак, а Максім Буйкевіч са Свяціцкай СШ сярод хлопчыкаў у фігурнай яздзе на веласіпедзе.
Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *