Очередные каникулы — уже весенние — завершились, и после восьмидневного перерыва ребята снова сели за школьные парты.

Якімі былі сёлетнія сакавіцкія вакацыі? Як заўсёды, цікавымі, вясёлымі, насычанымі. І ў многім дзякуючы рабоце педагогаў, якія арганізавалі адпачынак такім чынам, што дзеці з задавальненнем прыходзілі на разнастайныя мерапрыемствы ў школах і пазашкольных установах, дамах культуры, бібліятэках, ДЮСШ. Ва ўстановах дадатковай адукацыі ў гэтым навучальным годзе (і канікулы не выключэнне) дзейнічае 122 аб’яднанні па інтарэсах, у якіх займаюцца 1575 дзяцей і падлеткаў. Важным момантам у арганізацыі вольнага часу непаўналетніх з’яўляецца іх занятасць у вячэрні час. На базах устаноў адукацыі вечарам працуюць 62 спартыўныя секцыі і аб’яднанні па інтарэсах. Іх наведваюць 1075 рабят. Праводзяцца спаборніцтвы сярод старшакласнікаў па гульнёвых відах спорту, дзе ў якасці спартыўных сапернікаў выступаюць каманды настаўнікаў, шэфаў, моладзі сельгаскааператываў і прадпрыемстваў.
Як расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Надзея Сокал, падчас канікулаў ва ўсіх школах працавалі і былі надзвычай запатрабаваны камп’ютарныя класы, хапала жадаючых прадэманстраваць сілу, хуткасць, трапнасць і паўдзельнічаць у спартландыях, таварыскіх матчах па футболе, праводзіліся міні-алімпійскія гульні. Усе ўстановы адукацыі ў час канікулаў працавалі поўны рабочы дзень. У кожнай з іх рабяты адпачывалі па сваім сцэнарыі. Адны аддавалі перавагу інтэлектуальным баталіям, іншыя — спартыўна-масавым мерапрыемствам, хтосьці традыцыйна адправіўся ў вандроўкі па цікавых мясцінах Беларусі. А некаторыя адпачывалі …за падручнікамі і даведнікамі. Раённая алімпіяда па вучэбных прадметах для пачаткоўцаў і вучняў сярэдняга звяна сабрала 388 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вызначалі лепшых знаўцаў па розных прадметах. 45 юных дараванняў прадставілі свае распрацоўкі і даследаван- ні на раённай навукова-практычнай канферэнцыі. На працягу 2 дзён аматары вандровак і песень каля кастра ўдзельнічалі ў турніры па горна-пешаходным турызме, што праводзіўся на базе Дараўскага ДС-СШ. Па традыцыі з году ў год менавіта пасля трэцяй чвэрці праводзяцца раённыя спаборніцтвы юных інспектараў дарожнага руху. Усё большую папулярнасць заваёўвае агляд-конкурс тэатральных калектываў, якія выступаюць на англійскай мове: напрыканцы мінулага тыдня ў чарговым раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел больш як 70 аматараў-тэатралаў.
На працягу 6 каляндарных дзён 170 хлопчыкаў і дзяўчынак з СШ № 1, Ліпскай, Мядзведзіцкай, Альхоўскай, Востраўскай, Свяціцкай, Тальмінавіцкай, Тухавіцкай сярэдніх школ, Падлескага дзіцячага сада-сярэдняй школы адпачывалі ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання. Дарэчы, бацькоўская даплата за шасцідзёнку ў лагеры для рабят ад 6 да 10 гадоў склала 40 000 рублёў, для 11-13-гадовых — 51 800 рублёў.
Апошняя школьная чвэрць кароткая. Не за гарамі лета і падрыхтоўку да летняй аздараўленчай кампаніі дарослыя пачалі ўжо зараз.
Галіна КАНЬКО.

Фота з http://www.centrosouz.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *