Музычны свет Ірыны Тулейка

Таямнічы і чароўны свет музыкі з дзяцінства прыцягваў Ірыну. Менавіта гэта захапленне паўплывала на вызначэнне яе прафесійнай будучыні. Справай свайго жыцця яна абрала магчымасць навучаць і далучаць рабят да мастацтва, разумення гармоніі… Ірына Тулейка — педагог па класе фартэпіяна Ляхавіцкай школы мастацтваў. Яе заняткі любімыя вучнямі. Узнёслая, рамантычная, творчая і інтэлігентная натура з вытанчаным густам, яна валодае непаўторным тэмбрам голасу і асаблівай манерай выканання. Кожнае яе выступленне — ці то ігра на фартэпіяна, ці вакальнае выкананне музычнага твора — заўсёды бліскучае і ўразлівае.
А яшчэ Ірына — шчаслівая жонка і мама дзвюх дачок і сына. У іх дружнай сям’і музыка — не выпадковая госця. Муж Ігар калісьці ўзначальваў мясцовы аддзел культуры, а сёння кіруе Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжам; дачка Марыя, хоць і прафесійна не звязана з музыкай, але на канцэрты ездзіць па ўсім свеце; Ганна ж прадоўжыла сямейную справу музыкантаў; малодшы Мацвей з ахвотай і цікавасцю займаецца ў музычнай школе.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *