Пра цуды і птушыную сталоўку

Ужо традыцыйнымі ў нашай школе сталі акцыі «Цуды на Каляды» і «Птушыная сталоўка».

У акцыі «Цуды на Каляды» прымаюць удзел і вучні школы, і выхаванцы дзіцячага сада, і педагогі. Канцылярскія прыналежнасці, кнігі, цацкі, навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, будуць перададзены выхаванцам ЦКРНіР.

У акцыі «Птушыная сталоўка» прынялі ўдзел вучні 2-11 класаў. Самымі крэатыўнымі былі прызнаны кармушкі, якія пад строгім кіраўніцтвам бацькі змайстравалі школьнікі з сям’і Майсюк: чацвёртакласнік Мікіта, пяцікласнік Кірыл, дзевяцікласнік Андрэй і адзінаццацікласніца Наталля. За актыўны ўдзел у акцыі сям’я Майсюк адзначана Падзячным пісьмом.

Вучань 5 класа Антон Карповіч стаў удзельнікам выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Я+ТЫ=МЫ». Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Вольгі Мацюшка Антон выканаў дэкаратыўнае пано «Бычок 2021» і кампазіцыю «Навагодні вернісаж». Работы ўражваюць сваёй арыгінальнасцю, творчым падыходам, эстэтычнай вытанчанасцю.

Людміла Лузяніна, настаўніца Конькаўскага ВПК.