Самі сабе рэжысёры

На вокнах школьных кабінетаў да святаў з’явіліся вялікія і маленькія сняжынкі, зоркі і зорачкі мудрагелістых формаў і ўзораў, сімвал 2021 года – бычок, у кожным класе ўпрыгожылі навагоднія ёлкі.

На паверхах школы аформлены дзве фотазоны на навагоднюю тэматыку, дзе ўжо зроблены не адзін сюжэт на памяць.

Арганізатарамі навагодніх святаў сталі самі навучэнцы.Старшакласнікі пастараліся і для пачаткоўцаў, і для сябе.

Каб парадаваць і іншых дзяцей, мы ўжо некалькі гадоў удзельнічаем у навагодніх дабрачынных акцыях «Радасць – дзецям!», «Цуды пад Новы год», «Стань чараўніком».

Аляксей СІТУН, навучэнец 9 класа Дараўскага ВПК.