Усім пазітыва!

Вучні актыўна рыхтаваліся да Новага года. Яны з непадробнай заўзятасцю займаліся ўпрыгожваннем школы. На вокнах з’явіліся цікавыя, казачныя малюнкі.

А якая цудоўная выстава, прысвечаная навагоднім святам, з’явілася ў школе!

У ёй вучні адлюстравалі ўсе свае ўяўленні пра Новы год. У фае аформлена яркая тэматычная фотазона. Таму са школы можна прынесці не толькі цудоўны настрой, але і запамінальныя навагоднія здымкі.

Ранішнікі ў гэтым годзе праводзіліся толькі ў межах кожнага класа. Дзед Мароз завітаў павіншаваць усіх вучняў з надыходзячым святам. Мы спадзяёмся, што новы год прынясе здароўе, пазітыў, добры настрой і здзяйсненне пажаданняў.

Юлія КАЛЯДА,рэдактар школьнай газеты «Разам» СШ № 1.