Ляховиччина: вечера встречи в школах отменены

Першая субота лютага ў былых выпускнікоў традыцыйна пазначана як сустрэча школьных сяброў у сценах альма-матар. Але сёлета ў планы ўнесены карэктывы.
У аддзеле па адукацыі райвыканкама “ЛВ” паведамілі, што вечары сустрэчы ва ўстановах адукацыі адменены з-за неспрыяльнай эпідсітуацыі.
З мэтай мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 і ў адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, неабходна абмежаваць наведванне ўстаноў адукацыі законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў, не дапускаць туды асоб, не звязаных з арганізацыяй адукацыйнага працэсу.
У сувязі з гэтым у школах раёна сёлета ўстрымаюцца ад правядзення вечароў сустрэчы, адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.