В Ляховичском районе в первой половине дня произошло три аварии

Сёння ў 5.40 на 27-м кіламетры (недалёка ад паварота на вёску Мыслабаж) аўтадарогі Баранавічы – Ляхавічы здарылася ДТЗ.
Папярэдне ўстаноўлена, што на закругленні дарогі машыну занясло і яна з’ехала ў кювет. У аварыі людзі не пацярпелі, транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні. За рулём знаходзіўся жыхар г. Баранавічы.


Двумя гадзінамі пазней на 25-м кіламетры гэтай жа аўтадарогі вадзіцель “фальксвагена” няправільна выбраў бяспечную скорасць руху, не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем, і машына аказалася па-за дарогай. За рулём знаходзіўся жыхар Ляхавіцкага раёна 1998 г.н.
ДТЗ здарылася і на павароце дарогі на вёску Карані. Баранавічанін 1987 г. н. на “мерсэдэсе” сутыкнуўся з грузавым «мерсэдэсам», які  на абочыне мяняў кола. Пацярпелы — жыхар г. Баранавічы.
Супрацоўнікі АДАІ папярэджваюць, што ў зімовы час ваджэнне адрозніваецца ад іншых сезонаў. Нельга рэзка тармазіць на заснежанай дарозе, варта захоўваць бяспечную дыстанцыю і скорасць руху.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.