Дарагія землякі!

Трыццаць два гады назад 15 лютага 1989 года завяршылася ваенная аперацыя савецкіх войскаў у Афганістане. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Ніякімі лічбамі не вымераць пралітыя мацярынскія, удовіны і дзіцячыя слёзы, пакалечаныя лёсы маладых людзей. Можна аднавіць гарады, але ніхто не ўваскрэсіць людзей, якія так і не паспелі пабудаваць свой дом і выхаваць дзяцей.
Мы памятаем пра гэту вайну, раздзяляем боль з усімі, хто страціў родных і блізкіх у ваенных лакальных канфліктах.
Нізкі паклон тым героям, хто вярнуўся на родную зямлю і сёння стаў сапраўдным прыкладам стойкасці і вернасці воінскай прысязе для маладога пакалення.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і дабрабыту.

Раённы выканаўчы  камітэт.          Раённы Савет дэпутатаў.