Зімовы сігнал SOS. Як ляхавіцкія выратавальнікі дапамагаюць вадзіцелям зімой

12 лютага недалёка ад вёскі Сваяцічы ў палоне сумётаў аказалася легкавушка, у якой знаходзіліся трое дарослых і двое дзяцей. Выратавальнікі, якія выехалі на зімовы сігнал SOS справіліся з задачай прафесіянальна, і людзі прадоўжылі шлях.
Як расказаў намеснік начальніка РАНС Сяргей Мухарэўскі, у студзені пажарныя разлікі выязджалі на вызваленне транспартных сродкаў са снежных заносаў дзясятак разоў: Гайнінец, Мінічы, Задвор’е, Мыслабаж, Патапавічы, Федзюкі і г. д. А 26 студзеня такіх выпадкаў было тры. Першы – у Савейках, дзе сумёты не дазволілі працягваць рух аўтобусу са школьнікамі. Тут выручыў прафесіяналізм вадзіцеля Тальмінавіцкага ПАВП №13 Вадзіма Трусевіча, які ў гэты дзень знаходзіўся дома на выхадным і паўдзельнічаў у снежнай аперацыі. Засела машына і ў аграгарадку Навасёлкі, а ў Задвор’і не маглі крануцца з месца тры легкавушкі і малакавоз.
Якой жа машыне па сілах праводзіць такія дарожныя манеўры? У РАНС адзначаюць, што ўсёмагутнаму ЗІЛу-131, але калі за рулём прафесіяналы-выратавальнікі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.