Быць беларускай жанчынай. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з актывісткамі абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася
з актывісткамі абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын

У мінулую сераду актывісткі БСЖ мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні Наталлі Качанавай, прапанаваць свае праекты і агучыць ідэі, што маглі б стаць добрым задзелам для рэспубліканскіх акцый. Больш за 170 жанчын абласной арганізацыі БСЖ сталі ўдзельнікамі сустрэчы. Розныя арганізацыі і прадпрыемствы раёна прадстаўляла і дэлегацыя Ляхавіччыны.

«Беларускі саюз жанчын – адна з вядучых вялікіх арганізацый, якія ёсць у нашай краіне і якія складаюць аснову нашай грамадзянскай супольнасці. Мы рады, што ў шэрагі арганізацыі па клічы сэрца ўступае ўсё больш жанчын. Мы нікога не прымушаем. Нам не трэба, каб сюды прыходзілі людзі, каб папіярыцца. Нам трэба, каб прыйшлі людзі, якія паціху, нармальна, спакойна працавалі б у сябе ў рэгіёнах і падбіралі вакол сябе такіх жа аднадумцаў, якія будуць, можа, і не такія маштабныя задачы вырашаць, але вельмі патрэбныя для нашага народа і краіны. І гэта вельмі важна», – сказала Наталля Качанава.

Вольга Бурак, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:

– Пашчасціла быць удзельніцай сустрэчы Наталлі Качанавай з актывісткамі абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Эмоцыі перапаўняюць ад натхнёнай размовы, здаецца, абмеркавалі ўсё. Гадзіны дыялогу прайшлі, як адно імгненне. У кожным слове і фразе важны стымул, матывацыя і пазітыўны настрой на прадукцыйную дзейнасць для кожнай жанчыны.
Перад намі стаяў прыклад моцнай жанчыны, выдатнага кіраўніка – ёсць на каго раўняцца! Канешне, абмеркавалі задачы, якія стаяць перад аб’яднаннем, перад кожнай з нас. Нам ёсць да чаго імкнуцца і рухацца наперад. У Ляхавіцкай раённай арганізацыі створана 15 пярвічных арганізацый, а гэта 269 актывістак. Мы не павінны гнацца за колькасцю і выконваць нейкі лічбавы паказчык. У нашы шэрагі сапраўды прыходзяць жанчыны па закліку сэрца, па прызначэнні берагчы сямейныя каштоўнасці, ствараць утульнасць, берагчы мір, які сёння і з’яўляецца самым галоўным беларускім здабыткам. Не так цяжка заваяваць мір, складаней яго зберагчы. І сёння Кіраўнік нашай дзяржавы гэту місію выконвае бездакорна. За ім мільёны беларускіх лёсаў, за ім Беларусь!
Актывісткі БСЖ настроены на стваральную працу, ад нас, у тым ліку, залежыць дэмаграфічная
бяспека рэгіёна і краіны ў цэлым. Сваім прыкладам мы павінны папулярызаваць статус здаровай і шчаслівай традыцыйнай сям’і, сказаць сваё важкае «НЕ» ў праблеме алкагалізму і наркаманіі. Хто, як не жанчына, захавае і перадасць будучым пакаленням памяць пра тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны, пра тых, хто даў нам магчымасць жыць у міры.
Настрой працаваць на карысць дзяржавы і кожнага канкрэтнага чалавека, рабіць дабро, выхоўваць для краіны дастойную змену патрыётаў – гэта і планы на заўтра, і расклад на сёння. Кожны павінен уносіць уклад у развіццё свайго рэгіёна і краіны.

Маргарыта Кухта-Маслоўская, кіраўнік маладзёжнага крыла
раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:

– Для мяне, як кіраўніка, як жанчыны, размова з такой моцнай асобай дзейнічае натхняльна і надае ўпэўненасці. Словы і дзеянні беларус-
кай жанчыны ніколі не разыходзяцца, у любы час нашы прадстаўніцы прыгожай паловы стаяць на варце інтарэсаў краіны. Гэта пацвердзілі пытанні і прапановы, якія агучылі актывісткі Брэстчыны на сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.
У недалёкай перспектыве – вялікая электаральная кампанія, мы будзем выбіраць тых, хто прадставіць інтарэсы народа ў Парламенце, будзем галасаваць за мясцовых дэпутатаў. Сёння мы гаворым і пра УНС, дзе прастаўнікі БСЖ таксама павінны сказаць сваё важкае слова.
Што адрознівае беларускую жанчыну? Здольнась сабрацца ў няпростую хвіліну, самаахвярнасць, мэтанакіраванасць – ні кроку назад, калі перад нашай жанчынай стаіць любая задача. Традыцыі сям’і свята захоўваюцца ў кожным кутку Беларусі – і жанчына тут у галоўнай ролі як захавальніца дамашняй утульнасці.
Падчас сустрэчы, як заўжды, кранула адкрытасць: на ўсе пытанні нават з «зорачкай» – змястоўны адказ. Маладзёжнае крыло БСЖ Ляхавіччыны сёння імкнецца сябе праявіць у шматлікіх справах. Сапраўды пранікнёным атрымаўся праект «Пісьмо салдату» пад эгідай БСЖ: шчырыя словы падтрымкі, пажаданні лёгкай службы школь-нікі раёна накіравалі армейцам. Прыемна ведаць, што і ад цябе,
няхай і не ў вялікіх маштабах, але залежыць настрой дзіцяці, якое з поўным партфелем школьных прылад пойдзе ў школу, з’явіцца ўсмешка ад нечаканага навагодняга падарунка. З асаблівым жаданнем дапамагчы гаворым пра дзяцей з Украіны, жанчыны Беларусі зрабілі і працягваюць рабіць многае, каб іх жыццё было, як у беларускіх дзяцей, – сонечным і пад мірным небам.

«Мы ўвайшлі ў палітычна важны этап жыцця нашай краіны. Наперадзе ў нас выбарчая кампанія, калі мы будзем выбіраць не толькі дэпутатаў усіх узроўняў, але дэлегатаў на Усебеларускі народны сход, які будзе працаваць на працягу пяці гадоў. Гэта значыць чакаюцца важныя і, па-мойму, цікавыя падзеі ў жыцці краіны. Наша будучыня залежыць ад кожнага з нас. Таму мы павінны быць адзіныя, як маналіт, і тады ніхто нам не страшны», – падкрэсліла Наталля Качанава.