Кожны зварот – важны. На прамой лініі і прыёме грамадзян у Ляхавічах працавала старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці

У мінулы панядзелак на прамой лініі і прыёме грамадзян у Ляхавічах працавала старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аксана Цылько

За першыя 15 мінут на прамую лінію паступіла чатыры званкі. Да кожнага звароту – асаблівая ўвага. Сітуацыя разбіралася на месцы з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў службаў і арганізацый.

Жыхарка Малышоў пацікавілася, чаму адзін і той жа від хлеба з Ляхавіцкага кааппрама ў магазіне ў Галаўнінцах каштуе 1,25 рубля, а ў аўталаўцы, якая прыязджае ў Малышы, – 1,30.
Па словах заяўніцы, прадавец магазіна на колах так і не даў ёй канкрэтны адказ. Аксана Цылько даручыла раза-брацца ў сітуацыі.
Тэму навядзення і падтрымання парадку на могілках у аграгарадку Жарабковічы закранула яшчэ адна неабыякавая зямлячка. Па яе словах, на ўказаных могілках апошні раз смецце камунгас вывозіў паўтара месяца назад.
Акрамя таго, псуе выгляд і разваленая месцамі агароджа. Старшыня КДК Брэстчыны запатрабавала неадкладна навесці парадак на могілках.
Таксама пытанні тычыліся работы гідравузла «Шчара», капітальнага рамонту жыллёвых будаўніча-спажывецкіх кааператываў, выпасу грамадскага статка і іншыя.
Падчас асабістага прыёму грамадзян актыўнасць жыхароў
не зніжалася. Жыхаркі Галаўнінцаў ад імя аднавяскоўцаў звярнуліся да старшыні КДК Брэсцкай вобласці з просьбай паспрыяць, каб у гэтым населеным пункце аднавіў работу Дом культуры, які быў зачынены ў 2019 годзе. Намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка па-тлумачыла, што пэўныя рамонтныя работы праводзіць Ляхавіцкі жылкамунгас, у прыватнасці, заменены вокны, абноўлена ўваходная група і іншае. Плануецца, што да сёлетніх раённых «Дажынак», што пройдуць у Галаўнінцах, СДК адновіць работу. Аксана Цылько падкрэсліла, што вёс-ка павінна развівацца, там неабходна ствараць такую інфраструктуру, каб тутэйшыя жыхары маглі камфортна адпачываць, атрымліваць медыцынскія, гандлёвыя, бытавыя паслугі.
З калектыўнай просьбай на прыём прыехала і стараста вёскі Свяціцы
Таццяна Русакевіч. Тэма звароту – стварэнне рабочых месцаў у Свяціцы. Яшчэ напачатку 2021 года ў Свяціцы на сходзе грамадзян па вырашэнні пытан-няў мясцовага значэння кіраўніцтва
СФГ «Вопыт КАА» выказала намер выкупіць СУП «Ліпнянка», даць другое жыццё развіццю сельгасвытворчасці на землях гэтай гаспадаркі. Многія з планаў рэалізуюцца, напрыклад, нядаўняе адкрыццё МТФ у Ліпску. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык
патлумачыў, што СУП «Ліпнянка» на працягу 2024 года правядзе рэканструкцыю памяшканняў у Свяціцы, і пасля будзе адкрыты комплекс па адкорме і ўтрыманні быкоў. Аксана Цылько запэўніла заяўніцу, што кіраўнік «Ліпнянкі» павінен выканаць узятыя на сябе абавязкі як па будаўніцтве новых сельскагаспадарчых аб’ектаў, так і па рэканструкцыі закансерваваных. Старшыня КДК Брэсцкай вобласці пацікавілася, якая дапамога з боку «Ліпнянкі» аказваецца мясцовым жыхарам, у тым ліку, свяцічанам, якія трымаюць падсобную гаспадарку.
На кантроль узята і пытанне, узнятае жыхаром Альхоўцаў, які жадае выкупіць другую частку дома, дзе ён жыве.

Галіна КАНЬКО.

Аксана ЦЫЛЬКО, старшыня Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці:
– Жыхары Ляхавіччыны адкрытыя, актыўныя, не баяцца ўздымаць хвалюючыя пытанні. Відавочна і работа раённай улады па выра-шэнні праблем, важна апраўдаць
давер людзей, якія жадаюць быць пачутымі. Нават тыя тэмы, што ўздымаліся сёння, знаходзяцца ў стадыі вырашэння, патрабуецца толькі паскарэнне ці карэкціроўка. Усе агучаныя пытанні ўзяты на
кантроль да канчатковага вырашэння, некаторыя можна і неабход-на вырашыць неадкладна, па іншых будзе дэталёвае вывучэнне. Важна, што грамадзяне давяраюць дзяржаўным органам, ведаюць, што яны будуць выслуханы і пачуты.

Таццяна РУСАКЕВІЧ, стараста вёскі Свяціцы:
– Задаволена тым, як мяне ўважліва выслухалі, патлумачылі сітуацыю. Расказалі, што і ў нашай вёсцы адновяць работу сельскагас-падарчага аб’екта, а гэта новыя працоўныя месцы. Пасля таго, як у СУП «Ліпнянка» з’явіўся новы гаспадар, шмат чаго змянілася. Некаторыя свяцічане (даяркі і механізатар) ужо ездзяць на работу ў Ліпск, задаволены і зарплатай, і ўмовамі працы. Не забывае кіраўніцтва «Ліпнянкі» пра тых, хто трымае ў падсобнай гаспадарцы свойскую жывёлу – дапамагаюць з нарыхтоўкай кармоў.