Лес не працуе. З 24 чэрвеня ў Ляхавіцкім раёне ўведзена забарона на знаходжанне ў лесе

Выкарыстана ілюстрацыя

Ляхавіцкі лясгас паведамляе, што ў сувязі з устанаўленнем 4-га класа пажарнай небяспекі лясоў з 24 чэрвеня ўведзена забарона на знаходжанне насельніцтва на тэрыторыі ляснога фонду раёна, уезд транспартных сродкаў, правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.
Дарэчы, актуальную інфармацыю пра забарону і абмежаванне наведвання лясоў у раёнах можна знайсці на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе размешчана інтэрактыўная карта.
За парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках ці забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. У выпадку ж знішчэння або пашкоджання лесу ці тарфянікаў – да 30 БВ.
Аддзел аховы і абароны лесу Ляхавіцкага лясгаса.