В Ляховичах 4 киоска УП «Брестоблсоюзпечать» распространяют более 600 наименований периодических изданий

Кіёск у райбальніцы карыстаецца вялікай папулярнасцю.

На пытанне, дзе свежыя газеты, трохгадовая дзяўчынка ўзяла некалькі і пачала старанна нюхаць. «Што ты робіш, Леначка?» «Шукаю свежую…»
Яны і сапраўды пахнуць своеасабліва — друкарскай фарбай, якую ні з чым не пераблытаеш.
У Ляхавічах 4 кіёскі УП «Брэстаблсаюздрук» распаўсюджваюць перыядычныя выданні — больш за 600 найменняў. Прыбавіць сюды кнігі, сшыткі, блакноты, плакаты, іншую друкаваную прадукцыю — тавараабарот ад яе рэалізацыі за першы квартал года склаў 177,6 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. А на тысячу жыхароў Ляхавіччыны прыпадае перыядычных выданняў на 5,7 мільёна рублёў.
Кіёскі «Брэстаблсаюздруку» сёння — гэта яшчэ і гандаль таварамі рознага прызначэння, у тым ліку, харчовымі.
Вельмі папулярны кіёск, які працуе ў цэнтральнай раённай бальніцы. Ён лічыцца пазаштатнай гандлёвай кропкай, але прыносіць «Брэстаблсаюздруку» нядрэнныя дывідэнды. Кіяскёры Лілія Ісаханава і Таццяна Пляшэвіч стараюцца, каб асартымент тавараў, якія тут рэалізуюцца, прадугледжваў усё, што неабходна пакупнікам, асноўны кантынгент якіх — пацыенты ўстановы, медыкі. Але ўсё ж, галоўная задача гэтай гандлёвай кропкі і астатніх — распаўсюджанне перыёдыкі. Купляйце свежыя газеты!
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *