Карэспандэнт «ЛВ» высвятляў магчымасці апрануцца, не выязджаючы з райцэнтра.

Што лепш за ўсё падымае настрой
жанчыне пры любых абставінах?
Канешне, пакупкі для сябе любімай. Тым больш і нагода ёсць. Вясна ў самым разгары — трэба хутчэй вызначацца з аб’ектам пажаданняў і месцам пакупак
. Наконт месца — для ляхавічанак існуюць 2 ходкія варыянты: скарыстацца паслугамі мясцовых гандляроў ці пакінуць грошы ў суседніх Баранавічах. Паспрабуем спыніцца на першым варыянце і высветліць магчымасці апрануцца, не выязджаючы з райцэнтра. Прычым, так, каб у абноўцы спалучаліся якасць і практычнасць, і, як гаворыць моладзь, застацца ў трэндзе.
Ляхавіцкі гандаль прамтаварамі прадстаўлены ўнівермагам райпо, рынкам, папулярным «Этажом» і яшчэ некалькімі прыватнымі гандлёвымі крамамі.
На другім паверсе ўнівермага адразу ўзнікае ўражанне разнастайнасці асартыменту тавараў. Але, прыгледзеўшыся, разумееш, што модніцы тут наўрад задаволяць свае інтарэсы. Быццам усяго многа, але вока не радуе, не ўзнікае думка: калі не куплю — буду шкадаваць. Вясновы варыянт верхняга адзення, напрыклад, не вызначаецца асаблівым асартыментам. У абутковым аддзеле наогул здаецца, што ў вытворцаў абутку крызіс ці ляхавічане разам кінуліся абувацца і разабралі ўсё больш-менш прыстойнае. Ніякіх табе яркіх і новых мадэляў сезона, абутку для тых, хто аддае перавагу моднаму і практычнаму. Хаця, адзначу, што прадаўцы тут ветлівыя і гатовы прапанаваць тавар, дапамагчы ў выбары.
Магазін «Этаж» прыемна парадаваў асартыментам для жаночай прывабнасці: сукенкі, кофты, штаны, спадніцы, як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. І аксесуары да іх. Кошт — прывабны, у залежнасці ад якасці і магчымасцяў пакупніка. Але вось з верхнім адзеннем — зноў жа праблема. Для жанчын з запытам паліто ці куртку не заўсёды падбярэш. Абутак таксама падыдзе не кожнаму. Тут справа ў асабістым гусце і ў выбары вытворцаў: хтосьці аддае перавагу беларускім абутнікам, іншыя бачаць свае ножкі толькі ў замежных чаравічках.
Адправімся на рынак. Калі вы не гоніцеся за брэндамі, гэта якраз той выпадак, дзе можна сэканоміць. Тут знойдзеце кофты розных фасонаў і варыяцый, разнастайнай каляровай гамы. Можна выбраць пад свае грошы і на свой густ. Вас з гатоўнасцю абслужаць ветлівыя прадаўцы. А з абуткам зноў жа загваздка. Не трэба нам туфлі, якія нібыта вырабіла новазеландскі дызайнер Кэтрын Вілсан сумесна з ювелірнай кампаніяй — уся іх паверхня пакрыта радамі «найчыстых брыльянтаў», агульная вага якіх складае больш як 21 карат. Хочацца якасці, стылю і элегантнасці, каб спалучаліся практычнасць і камфорт. А яшчэ — прымальная цана. Але абутак з такімі характарыстыкамі ў райцэнтры карэспандэнту «ЛВ» на вочы не трапіў.
Што ж, падвядзём вынікі. Пры жаданні і адкінуўшы стэрэатыпы, што моднае адзенне сустракаецца толькі ў буціку, набыць сукенку ці кофту можна, не пакідаючы межаў раёна. Хаця, падкрэслім, у райпоўскім гандлі асартымент абмежаваны.
Як прыемны бонус — цэны ў нашых прадаўцоў на рынку часам ніжэйшыя, чым у суседзяў. А вось каб абуваліся жанчыны не ў Баранавічах ці іншых гарадах, па сілах і нашай спажыўкааперацыі. Айчынныя вытворцы прапануюць прыгожы і камфортны абутак. Па сутнасці, работнікам гандлю неабходна толькі праявіць зацікаўленасць і ініцыятыўнасць. Хто рухаецца і прапаноўвае — той і мае прыбытак. А добры настрой нашых жанчын — як яснае вясновае надвор’е, што абуджае ўсё жывое.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Новозеландский дизайнер Кэтрин Вилсон совместно с ювелирной компанией Auckland’s Orsini Fine Jewellery изготовили самые дорогие в мире туфли.

Это классические белые лодочки на невысоком каблуке, усыпанные бриллиантами. Вся поверхность туфель покрыта рядами чистейших бриллиантов, общий вес которых составляет 21,18 карата.

На украшение туфель ушло 50 часов кропотливой работы. Кэтрин работала у себя дома в присутствии двух охранников. При помощи пинцета и суперсильного клея она создавала бриллиантовые узоры на поверхности туфель и часто засиживалась за работой до утра. Стоимость туфель составила 500 000 новозеландских долларов. Прибыль с их продажи пойдет на благотворительность.

Источник: lady.mail.ru
Фото: orsinijewellers.com

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *