Связисты Ляховичского района поддерживают прочные связи между адресатами

Калектыў аддзялення паштовай сувязі «Ганчары».

Менавіта так можна назваць паштавікоў. Гэта яны з году ў год патрымліваюць трывалую сувязь паміж адрасатамі — прыносяць пісьмы, паштоўкі, тэлеграмы, забяспечваюць нас свежымі навінамі — дастаўляюць падпісчыкам газеты і часопісы. А яшчэ сённяшнія паштавікі выступаюць у якасці прадаўцоў — выконваюць заказы на пакупку і дастаўку тавараў, прымаюць аплату за камунальныя паслугі. Усё гэта ўваходзіць у абавязкі і супрацоўнікаў аддзялення паштовай сувязі «Ганчары», якое ўзначальвае Галіна Кузняцова. Амаль штодзённа пры любым надвор’і спяшаюцца па розных адрасах у вёсках Ганчары, Мінічы, Залужжа, Падбарочча, Нівішча, Мазуркі, Гарадзішча Наталля Масалбасава, Таццяна Юруць, Ядвіга Карольчык. Цяпер ім дапамагае Таццяна Міхалковіч, якая на час водпуску замяняе загадчыцу. Дарэчы, па выніках апошняй падпісной кампаніі лепшую падпіску на «ЛВ» арганізавалі менавіта ў АПС «Ганчары».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *