Як скамарохі вясну зазывалі. Масленіца ў Ляхавіцкім аграрным каледжы


Масленічны тыдзень працягваецца. Па традыцыі, гукалі вясну і ў агракаледжы. Свята атрымалася вясёлым, цікавым і нават калектыўным – да яго далучыліся не толькі навучэнцы і іх куратары, а і ўсе супрацоўнікі ЛАКа. Забаўлялі і радавалі скамарохі, а вось Баба-яга задумала схаваць вясну, і не аддавала, пакуль рабяты не сталі з ёй у карагод і не выканалі жаданні.
Гучалі масленічныя песні, якія ад душы выканалі самадзейныя артысты Падлескага СДК сумесна з навучэнцамі. І вясна прыбыла прыгожа – у прыгожай павозцы, запрэжанай канём.
Чучала зімы спалілі, а прысутныя змаглі пакаштаваць смачную кашу, бліны з чаем.
Ларыса ГЛЕБ, педагог дадатковай адукацыі  ЛАКа.