Жыццёвая пазіцыя – актыўная. Чарговую дыялогавую пляцоўку арганізавала Ляхавіцкая раённая арганізацыя БСЖ

Дасягненне ў грамадстве згоды і міру – адна з задач, якую ставіць у сваёй дзейнасці Беларускі саюз жанчын. Актыўную жыццёвую пазіцыю саюзніцы выказваюць падчас сустрэч, круглых сталоў, дыялогавых пляцовак.
18 сакавіка ў купалаўцы чарговую дыялогавую пляцоўку арганізавала раённая арганізацыя БСЖ. Яе тэма – VI Усебеларускі народны сход і ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю краіны.

Мадэратарам пляцоўкі выступіла старшыня раённай арганізацыі БСЖ Вольга Бурак. У размове прыняў удзел дэлегат УНС старшыня Конькаўскага сельвыканкама Дзмітрый Багушэвіч, які падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў лёсавызначальнай для краіны падзеі. Як расказаў дэлегат, яму пашчасціла быць і на V Усебеларускім сходзе ў
2016 годзе, але па арганізацыі, эмацыянальным напале шосты аказаўся на самым высокім узроўні. Прэзідэнт гаварыў так шчыра, на такіх эмоцыях, што адчувалася – гэта ідзе ад душы і сэрца. Без сумнення, на сходзе сабраліся людзі, якія сапраўды падтрымліваюць сваю дзяржаву, адзначыў Дзмітрый Багушэвіч. У выступленні Прэзідэнт падкрэсліў, што адзінства беларусаў – галоўная ўмова паспяховага развіцця краіны. І ніякія палітычныя погляды не павінны перашкаджаць міжасобасным адносінам.
Па меркаванні Вольгі Бурак, асновы выхавання закладваюцца ў сям’і. Выхаванне грамадзяніна, патрыёта – адна з важнейшых задач сістэмы адукацыі.
І працэс гэты павінен быць калектыўным, натхняць і зараджаць энергіяй.
– Напрыклад, у школе на ўроках грамадазнаўства з навучэнцамі вывучаем і абмяркоўваем Асноўны Закон краіны – Канстытуцыю. Прыводзім прыклады, разважаем, абагульняем, каб у выніку рэзюмаваць: Канстытуцыя – гарант суверэнітэту беларускай дзяржавы. І вельмі сімвалічна, што і дыялогавая пляцоўка арганізавана на тыдні, калі па ўсёй краіне праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, – падкрэсліла Вольга Бурак.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч расказала пра гісторыю станаўлення Канстытуцыі і пра змяненні, што плануецца
ў яе ўнесці. 16 сакавіка Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб стварэнні
Канстытуцыйнай камісіі, у склад якой увайшлі 36 чалавек: прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, юрысты, навукоўцы. Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна прадставіць Прэзідэнту выпрацаваныя прапановы па змене Асноўнага Закона краіны для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.
Па словах Ларысы Юшкевіч, нашы землякі таксама не застаюцца ў баку – прымаюць удзел у рабоце грамадскіх прыёмных, дыялогавых пляцоўках, дасылаюць свае прапановы па ўдасканаленні Канстытуцыі, якія абагульняюцца, аналізуюцца і накіроўваюцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта.
Калі за адным сталом аказваюцца нераўнадушныя і ініцыятыўныя суразмоўцы, акрамя запланаваных пытанняў закранаюцца і іншыя, важныя і актуальныя: дэмаграфічная, тэма адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей і іншыя.
На дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі неабходнасць распрацоўкі крытэрыяў аказання дзяржаўнай падтрымкі мнагадзетным сем’ям з мэтай пазбягання сацыяльнай з’явы «мнагадзетныя
сем’і – утрыманцы дзяржавы». Яшчэ адна прапанова, выпрацаваная на пляцоўцы, датычыла права грамадзян на працу. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі прыйшлі да высновы, што ў выпадку незанятасці асобы па незалежных ад яе прычынах, трэба гарантаваць навучанне новым спецыяльнасцям i павышэнне квалiфiкацыi з улiкам грамадскiх патрэбнасцяў,
а таксама дапамогу па беспрацоўі, вызначыць перыяд абавязковай адпрацоўкі на дзяржаўным прадпрыемстве і ў арга-
нізацыі пасля такога навучання. Ішла размова і пра ўдасканаленне адказнасці бацькоў за выхаванне, развіццё і навучанне дзяцей, а таксама абавязак сыноў-дочак утрымліваць сваіх бацькоў, клапаціцца пра іх, калі бацькі ў свой час добрасумленна выконвалі свае абавязкі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА. Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.