Вясенняе аднаўленне ведаў. Красавіцкі дзень стаў заліковым для кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў шэрага сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна

Вясна – гэта кардынальныя абнаўленні, свежае аднаўленне і перыяд асабліва інтэнсіўных сельскагаспадарчых работ. Выканаць неабходна надзвычай многа, вельмі рознага і, як правіла, тэрмінова. Але нават не ў гэтым заключаецца галоўнае. Першааснова – здароўе, недапушчэнне фактаў траўмавання работнікаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Патрабуецца для гэтага не многае – дасканала ведаць і ашчадна прытрымлівацца ў сваёй рабоце рэгламентаў па ахове працы.

Першы красавіцкі дзень стаў заліковым для кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў шэрага сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
– Падышоў ці падыходзіць чарговы тэрмін абнавіць ве-данне прадмета. Ды і вясна са сваім комплексам сельгасработ дае падставу засяродзіць увагу кіраўніцтва гаспадарак на пытаннях аховы працы, – гаворыць галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Сяргей Шушпаннікаў. Ён узначальвае камісію па праверцы ведання правілаў па ахове працы ў гэтай катэгорыі работнікаў. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі райсельгасхарчу, упраўлення па працы, занятасці і сацы-
яльнай абароне райвыканкама, міжрайаддзела аблупраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, раённай арга-нізацыі прафсаюза работнікаў АПК.
На гэты раз у асобах сваіх кіраўнікоў і іх намеснікаў, галоўных інжынераў, агра-номаў, ветэрынарных урачоў «экзаменавалася» пяць сельгасарганізацый раёна. З мэтай рацыянальнага распараджэння пасяўным часам аграрыяў кожнай з гаспадарак, а гэта ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы», «Нача», «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» і СВК «Ляхавіцкі», былі адведзе-ны свае «экзаменацыйныя» 60 мінут. Як расказаў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Мікалай Бурбуць, падобныя праверкі праводзяцца рэгулярна, аднак у цяперашнім фармаце, перад такога складу камісіяй аграрыі адказвалі на пытанні тэмы ўпершыню.
У кожнага з правяраемых свой «выпадковы» білет з шасцю пытаннямі па самых розных раздзелах курса аховы працы.
Да таго ж, члены камісіі былі шчодрымі на дадатковыя пытанні. Колькі і якіх відаў інструктажоў па ахове працы існуе? У якіх выпадках і ў дачыненні каго выкарыс-тоўваецца, напрыклад, перша-сны інструктаж? Што павінен выканаць работнік яшчэ перад пачаткам працы, а што ў канцы дня – пасля яе завяршэння? Як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення аварыйных і надзвычайных сітуацый? Якімі сродкамі інды-відуальнай аховы павінны быць забяспечаны прадстаўнікі той ці іншай прафесіі? Шчыльна прайшліся па кожным з раздзелаў інструкцыі па ахове працы.
А ў сувязі з яравой кампаніяй яшчэ раз засяродзім увагу на надзённа важным, на тым, што работа механізатара, вадзіцеля аўтамабіля з сельскагаспадарчай «хіміяй» адносіцца да ліку павышана небяспечных.
Ведаць і выконваць правілы АП, быць пільнымі і патраба-вальнымі да сябе і сродкаў працы – першае патрабаванне да кожнага ўдзельніка пасяўной кампаніі.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.