Меч і шчыт. Турнір па гістарычных сярэдневяковых баях прайшоў у Ляхавічах

Рыцарскае выступленне, якое адбылося ў горадзе два гады назад, стала для Ляхавічаў першым падобным, адкуль і назва таго, двухгадовай даўнасці, турнірам – «Стальны дэбют».

Жывая гісторыя
За пакуль яшчэ сціплую гісторыю свайго правядзення турнір стаў адметнай для мясцовасці падзеяй. Жыхары горада і раёна атрымалі неардынарную магчымасць паглыбіцца ў сярэднявечча, літаральна дакрануцца да ўзораў зброі, што мела выкарыстанне ў тыя далёкія часы, патрымаць у руках, а то і пабываць у скуры старажытнага воіна, прымераў да сябе элементы яго ахоўнага рыштунку.
У гэтым годзе турнір па гістарычных сярэдневяковых баях праходзіў пад назвай «Ляхавіцкая фартэцыя», меў рэспубліканскі статус і такую ж геаграфію ўдзельнікаў. Да нас прыехалі прадстаўнікі спецыялізаваных клубаў, секцый з Мінска, Гомеля, Гродна, Брэста, Барысава, Вілейкі – усяго каля двух дзясяткаў байцоў. Клуб гістарычнай рэканст-рукцыі «Кантон Цюрых», які дзейнічае на базе Ураджайнінскага СДК, быў не толькі раўнапраўным удзельнікам – выступіў таксама ў ролі аднаго з арганізатараў спаборніцтва. А «тытульная» заслуга ў тым, што турнір адбыўся, прайшоў на належным узроўні і стаў падзеяй, належыць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі рай-
выканкама.
«Ляхавіцкая фартэцыя» прайшла пад эгідай Беларускай лігі гістарычнага сярэдневяковага бою і з’яўляецца адным з яе этапаў.

Баі па правілах
На добрых паўдня гульнявая зала СДЮШАР Ляхавіцкага раёна была перапрафілявана ў рысталішча. Такую назву носіць месца схватак, што праводзяцца ў рамках ці па правілах турніраў па гістарычных сярэдне-
вяковых баёў.
Параўнальна невялікае чатырохвугольнае абмежаванне было падрыхтавана загадзя – знаходзілася ў чаканні выхаду першых рыцараў. Здаецца, таго ж чакала і публіка. Для апошняй бонусам стала выстава сярэдневяковых рыцарскіх даспехаў, зброі, адзення і прадметаў побыту, за разглядваннем якіх многія з гледачоў бавілі час у чаканні каманды «бой». Рыцары дапамагалі адзін аднаму справіцца з жалезнай экіпіроўкай, яшчэ і яшчэ раз правяралі падгонку даспехаў. Дарэчы, вага камплекта ахоўнай амуніцыі можа быць і 25, і 30 кілаграмаў – у залежнасці ад росту, камплекцыі чалавека.
У якасці турнірнай зброі выступаў меч. Аднак ва ўмелых рыцарскіх руках і шчыт не з’яўляўся выключна абарончай прыладай – у некато-
рых з прадстаўленых у Ляхавічах відаў праграмных паядынкаў правілы дазвалялі выкарыстанне барцоўскіх тэхнік, шчыта ў якасці ўдарнай зброі.
Ляхавіцкім варыянтам турніру прадугледжвалася некалькі відаў рыцарскіх выступленняў: так званы «баклер-меч», турнір па адзіночных прафесійных сярэдневяковых баях у дзвюх вагавых катэгорыях і камандны турнір тры на тры. Літаральна ўсім
паядынкам былі характэрны асаблівы дынамізм, скорасць. Было многа стальнога звону, некаторыя з паядынкаў завяршалі датэрмінова з-за яўнай перавагі аднаго з удзельнікаў. Дарэчы, у спаборніцтве па праграме прафбаёў у вагавай катэгорыі «мінус 100» прадстаўнік КГР «Кантон Цюрых» Аляксандр Додзь заняў трэцяе месца.
На пытанне, наколькі энергазатратнымі з’яўляюцца турнірныя паядынкі, удзельнік, які толькі-толькі пакінуў рысталішча, адказаў:
– Вельмі. На табе дзясяткі кілаграмаў амуніцыі – паспрабуйце інтэнсіў-
на рухацца з умоўным мяшком бульбы на плячах. Яна ж – амуніцыя – перашкаджае нармальнаму цеплаабмену. Патрэбны сіла, скорасныя якасці, вынослівасць.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.