З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да працы, высокую працоўную дысцыпліну і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння –
начальнік аддзела ўліку маёмасці, у тым ліку прадуктаў харчавання, матэрыяльных каштоўнасцей устаноў адукацыі ДУ «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна»
Жанна БЕЦЬКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са Святам працы – начальнік абаненцкага аддзела, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»
Іна СМАРШЧОК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем – дырэктар Крывошынскай СШ імя
Г. С. Здановіча Ала ГУЛІЦКАЯ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са Святам працы адзначаны галоўны спецыяліст, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай БУРБУЦЬ.